КЛІКУН
Дарожны дух, грозны, але не злы. Яго ўяўлялі танклявым волатам у падраным балахоне з доўгімі рукавамі, даўгавалосым. У адной руцэ ён трымаў вялікую пугу, а ў другой – залаты рог.
К. днём і ноччу нябачна раз’язджае на крылатым змеі і пазнаць яго можна па віхрах пылу на дарогах і паху сернага газу, які выдыхае змей. К. згадвалі ў праклёнах (“Клікун цябе вазьмі!”) і абгаворах (“Як той Клікун, растрэпаны, нячэсаны, з пугай, і дындруе па лесу, па бару ды па вялікім шляху”).
Некаторымі функцыямі К. збліжаецца з вандроўным Лесавіком і Палевіком.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/2632