ДЗЕДАВІЦА

МОРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 47
    Гасцей: 47
    Карыстальнікаў: 0

    МОРА

    Мора — гэта так шмат вады, што ёй і краю няма, а глыбіня бяздонная. Дзе пачатак і дзе канец мора, ніхто не ведае. Toe ведае толькі птаства, якое лятае ў Вырай. У моры жывуць тры родныя сястры — марскія каралеўны Ядзеркі.

    Усе тры дзяўчыны высокія, зграбныя. Валасы і бровы залатыя, а твары такія прыгожыя, што і сказаць цяжка. Адзенне на іх і чаравікі срэбныя. Як каторая з сясцёр выйдзе з мора, то з такім бляскам, што аж вочы слепіць.

    Падарожнікі, што плаваюць па моры, сустракаюць марскіх людзей, якіх называюць Сарэны. У добры дзень Сарэны выходзяць на бераг, сядаюць і спяваюць або плачуць.

    Сярод іх мужчыны і жанчыны, але спяваюць толькі жанчыны. Як Сарэны ўгледзяць нашага чалавека, то пытаюцца, ці хутка будзе сканчэнне свету. Калі хто скажа, што хутка, то яны цешацца, у далоні пляскаюць.

    Бо як свет скончыцца — з'явяцца іншыя людзі. Тады і яны больш не будуць жыць у вадзе, а пачнуць жыць на зямлі, як цяпер мы, і замест хвастоў будуць мець ногі. А як хто скажа: ім, што не хутка, то яны плачуць і моцна лямантуюць.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/25.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz