ДЗЕДАВІЦА

ГАРБУЗЫ НА ПОЎНЮ СЕЮЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 7
    Гасцей: 7
    Карыстальнікаў: 0

    ГАРБУЗЫ НА ПОЎНЮ СЕЮЦЬ

    У апошнія дні сакавіка гаспадыні правяраюць насенне гарбузоў і падрыхтоўваюць яго да сяўбы. Гарбузы заўсёды былі культурай, абавязковай на стале, і лічыліся надзейнымі і непатрабавальнымі. Гарбузамі кармілі хатнюю жывёлу, з іх варылі смачныя духмяныя кашы, у працяглыя зімовыя вечары ласаваліся семкамі.

    * Навукоўцы, калі даследавалі зярнятка гарбуза і зярнятка сланечніка, заўважылі, што ні ў адной расліне болей няма такога складу вітамінаў, амінакіслотаў і іншых рэчываў, неабходных арганізму чалавека.

    * 100 грамаў сырых палузаных гарбузікаў, з’едзеных на пусты страўнік тры дні запар, цудоўна дапамагаюць дзецям пазбавіцца ад глістоў.

    * Гарбузы таксама выкарыстоўвалі пры захворваннях печані і нырак, а таксама пры падагры.

    * Каб вырасціць добры ўраджай гарбузоў, кожная гаспадыня ведала, што “гарбузы садзяць, калі поўня, каб былі поўныя”.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/a394dc0f426e416a.html

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20559




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz