ЛАСІНАЯ ГАРА
Каб атрымаць залатую карону князя вужоў, трэба пайсці на Ласіную гару ўвосень, калі вужы збіраюцца ў Вырай. Шлях да Ласінай гары цяжкі, шмат страхаў і спакус чакае чалавека.
Галоўнае, нічога не баяцца і нічаму не дзівіцца, інакш не дойдзеш да месца. На гару трэба прыйсці да раніцы. Замеціўшы князя вужоў, трэба разаслаць перад ім абрус ці ручнік, стаць на калені і нізка пакланіцца. Скіне князь карону на ручнік і сыдзе са сваімі подданымі ў Вырай.
Крыніцы: журнал «Нёман», 3-2001
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com
Сайт: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html
|