ДЗЕДАВІЦА

ЛАЗА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАЗА

    Від расліннасці і элемент ландшафту, часцей гэта пагранічная прастора паміж полем і лесам, нівай і возерам, вёскай і балотам. У фразеа- і парэміялагічнай спадчыне Л. настойліва і рэгулярна характарызуецца як дэманічны локус, прыстанішча чорта (“Як чорт з лазы”, “Я табе пра гарбузы, а ты мне тарочыш пра чорта з лазы”, “Не ідзі ў лозу, бо ў капелюшы да с каляскою вуйдзе”, “Да і чорты ў лозу” – пра завяршэнне справы).

    Адным з эўфемізваў чорта выступае выраз: “той, што лозамі трасе” (Палессе). Згодна з паданнямі, пасля асвячэння Ярдані чэрці выходзяць з вады, дзе зімой жылі, і селяцца менавіта ў лазняку. З Л. звязаны і яшчэ адзін дэман – Вадзянік: яго ганяе Бог – да Хрышчэння вадзянік сядзіць у вадзе, затым пераходзіць у Л., таму і завецца лазавіком, потым на сушу, і толькі пасля Спаса трапляе зноў у ваду.

    У павер’ях беларусаў у вадзе жыве асобны дэман – Лознік, Лазавік. На выгляд ён ўяўляўся старэнькім карлікам, не большым за пазногаць, аднавокім, з аршыннай барадою. Асноўная яго рыса – гуллівасць: лазавік хаця і прымушае людзей блукаць па балоце, але не даводзіць іх да гібелі. Л. як памежны локус, за якім пачынаецца іншасвет, выступае ў замоўных формулах – адсылках побач з лясамі і балотамі: “уроцы… ідзіця за ніцыя лозы, за цёмныя лясы, сухія балаты”.

    Ніцыя лозы з’яўляюцца прыстанішчам дэманалагізаваных вобразаў хваробаў: “скула, ідзі на мха, на балата… там табе піць – гуляць, ніцыя лозы ламаць”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2983




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz