ДЗЕДАВІЦА

НАРАДЖЭННЕ ДЗІЦЯЦІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НАРАДЖЭННЕ ДЗІЦЯЦІ

    Цяжкія умовы працы і быту беларускіх сялянак ў мінулыя часы адбіваліся на такой важнай падзеі, як роды. Сялянская жанчына, будучы цяжарнай, выконвала ўсю звычайную для яе работу, нават самую цяжкую.

    Нярэдка роды адбываліся ў полі без чыёй-небудзь дапамогі. А наогул жанчыну ў час родаў імкнуліся ізаляваць. У выбары месца для родаў на тэрыторыі Беларусі назіраліся лакальныя асаблівасці.

    На Палессі, ў некаторых раёнах цэнтральнай Беларусі роды праходзілі зімой у хаце, летам - у хлявах, гумнах; у багатых сем'ях жанчына ў час родаў знаходзілася ў асобным пакоі хаты.

    У паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі роды часцей за ўсё адбываліся ў лазні. Прымала іх баба-павітуха, звычайна жанчына ў гадах, якая ведала прасцейшыя прыёмы народнага акушэрства.

    Для аблягчэння пакут парадзіхі звярталіся да разнастайных магічных дзеянняў, якія грунтаваліся на аналогіі: развязвалі ўсе вузлы, расшпілялі гузікі, распляталі косы, адкрывалі ўсе замкі, скрыні, дзверы.

    Павітуха выконвала абрадавыя дзеянні, звязаныя з абразаннем пупавіны, закапваннем паследу («дзіцячага месца»), першым купаннем дзіцяці і ўкладваннем яго ў калыску.

    Згодна з народнымі ўяўленнямі, яны маглі прынесці карысць дзіцяці і парадзісе, надзяліць нованароджакага станоўчымі якасцямі характару, зберагчы ад уздзеяння злых сіл у першыя тыдні жыцця.

    Акрамя таго, шматлікія абрадавыя дзеянні мелі на мэце шляхам кантактнай магіі перадаць дзіцяці лепшыя рысы характару прадстаунікоў старэйшага пакалення, дух і традыцыі сям'і.

    Хаця роды былі частай з'явай у жыцці тагачаснай сялянскай сям'і, аднак яны ўсё ж нарушалі звыклы уклад штодзённага быту.

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/rody




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz