ПЕРАБАЕЧНІК
ЗЛЫ хатні дух. З'яўляецца толькі ўначы і не любіць, каб за ім назіралі. Пасля страшных гутарак, гісторый, распавяданых позна, перад сном, можна учуць яго ціхі плач і глухія стрыманыя стогны, перарывіста-кароткі голас. Пажадана не замаўляць з ім, дабра не будзе: ад гэтага можна небяспечна захварэць. Парою перабаечнік мільгане ў цемры ў выяве маленькага, непаваротлівага дзядка і знікне з віду.