ДЗЕДАВІЦА

ГОД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГОД

    Адзін з найбольш буйных цыклаў традыцыйнага народнага календара. Каляндарны Г. звязаны з бачным гадавым рухам Сонца па нябеснай сферы ў адрозненне ад каляндарнага месяца, звязанага з рухам Месяца і зменай яго квадраў, хаця прывязка толькі да руху Сонца і з’яўляецца адносна позняй.

    Як і іншыя каляндарныя цыклы, Г. мае сваю структуру цыклаў рознай працягласці аказваюцца ізаморфнымі. Як прыклад можна прывесці добра вядомае ў нашай традыцыі атаясамленне гадавых памінальных дзён з адпаведнымі часткамі сутак.

    Так, веснавыя памінальныя дні Фаміна тыдня называліся “сняданне па радзіцелях”, летнія на Сёмуху – “абед па радзіцелях”, а восеньскія, ці змітроўскія дзяды – “вячэра па радзіцелях”.

    Увесь шэраг прыпадабненняў ўзнаўляецца тады як Вясна – Раніца, Лета – Поўдзень, Восень – Вечар і Зіма – Ноч, чым яскрава сведчыцца структурны ізамарфізм гадавога і сутачнага кола. Рэканструктыўна беларускі каляндарны Г. падзяляецца на дзве буйныя асноўныя часткі: умоўна “мужчынскую” і “жаночую”.

    У гадавым коле ім адпавядаюць “Зіма” і “Лета”. Пачаткі і канцы гэтых частак храналагічна набліжаныя да дзён веснавога і восеньскага раўнадзенняў. Такім чынам, бінарная апазіцыя “мужчынскае”/”жаночае” прыводзіцца календаром у дынамічную раўнавагу.

    Варта адзначыць, што парныя сімвалічныя шэрагі кшталту: Мужчына/ Жанчына- Муж/Жонка – Малады/ Маладая – Хлопец/ Дзяўчына – Брат/ Сястра – Зіма/ Лета – Ноч/Дзень – Бык/ Карова і г.д., наагул вельмі традыцыйныя для беларускага фальклёру. Вось некаторыя паказальныя прыклады падобных сімвалічных прыпадабненняў.

    Кампліментарныя апазіцыі:

    1) Мужчына/Жанчына – Зіма/Лета: “Да Дзімітра баба хітра, па Дзімітры – мужчыны хітры” (прымаўка);

    2) Бык/Карова – Ноч/Дзень: “Прыйшоў бык, пад акном мык, прыйшла карова, быка скалола” (Ноч і дзень у загадцы);

    3) Хлопец/Дзяўчына – Зіма/Лета:

    “Аў малойчыкаў праўдачка, 

    Як зімняе соўнейка,  

    Як жа ж яно лялеіць,   

    Дак жа ж яно не грэіць.   

    А ў дзевачак праўдачка, 

    Як летняе сонейка.   

    Як жа ж яно ляцлеіць, 

    Дак жа ж яно сагрэіць”,

    “Мальчыская праўдачка, 

    Як зімняе сонейка:

    Хоць жа яно лялеець, 

    Дык жа яно не грэець.

    …Дзявочая праўдачка, 

    Як летняе сонейка:

    Хоць жа яно смутненька,   

    Але ж яно цёпленька”,

    “ А ў мальчыкаў праўдачка,   

    Як узімку соўнійка”.

    Апазіцыя дзвюх частак Г. – Зімы/Лета – транслюецца таксама і ў зааморфны код у выглядзе апазіцыі Воўк/Мядзведзь, што, безумоўна, звязана і з рэальнымі праявамі актыўнасці гэтых двух распаўсюджаных прадстаўнікоў нашай фаўны з вельмі высокім семіятычным статусам. 

    Так, паводле народных уяўленняў, св. Юр’я ўвосень размыкае пашчы ваўкам, а ўвесну іх зноў замыкае, каб не рэзалі свойскай статчыны пасля яе выгану на пашу.

    Менавіта ў самы разагар зімы ваўкі збіваюцца ў зграі, ладзяць свае вяселлі (параўн. палеск.: талака, гайна, гурт, валка, цечка, воўчае вяселле). Мядзведзі, як вядома, гэтым часам мірна спяць у сваіх бярлогах. Пераварочванне мядзведзяў у бярлогах сігналізуе пачатак пераходу з зімовага гадавога паўкола да летняга.

    На Беларусі гэты момант адзначаны адмысловым святам Камаедзіца, якое шчыльна прымыкае да дня веснавога раўнадзення. Цікава і тое, што святы Юр’і – апекуна ваўкоў – і Міколы – паводле праўдападобных меркаванняў звязанага з мядзведзямі – ідуць адно за адным, і веснавыя святы маюць свае восеньскія дублі.

    У звязку з гэтым цікава прыгадаць антычную блізнечную пару Апалона і Артэміды, сакральнымі жывёлінамі якіх былі адпаведна воўк і мядзведзь. Прыгадаем таксама, што менавіта Аплон у грэкаў уважаўся за апекуна календара і святы на гонар гэтага бога ладзіліся на маладзік, за што ён меў эпіклезу “неаменій”.

    Так што цалкам блізнечная пара ўвасабляла еднасць гадавога цыкла. Прапорцыя – Мужчына/Жанчына =Апалон/Артэміда=Воўк/Мядзведзь дазваляе гіпатычна лічыць св. Юр’ю (а дакладней, яго протаганіста) свайго роду “неаменіем2 беларускага традыцыйнага календара.

    Тым болей, што ўшанаванні першага ўзыходу маладзіка былі пашыраны на Беларусі да нядаўняга часу. У гэтым сэнсе не здзіўляе значны роскід момантаў пачатку Новага года ў беларускіх “каляндарных” валочбных песнях.

    Наўрад ці пачатак гэты меў калісьці фіксаваную дату (напрыклад, 1 сакавіка), хутчэй ён быў прывязаны да першага маладзіка, найбліжэйшага да дня веснавога раўнадзенства.

    Галоўнымі святамі гэтых частак Г. былі Каляды і Купалле, прынагоджаныя да дзён зімовага і летняга сонцаваротаў. Гэтыя святы з’яўляліся своеасаблівымі кульмінацыйнымі ( і пераломнымі) момантамі адпаведных перыядаў. У сваю чаргу кожны з гэтых перыядаў таксама падзяляўся на дзве часткі, у выніку чаго каляндарны Г. набываў чатырохчастковую структуру.

    Сімвалічна гэтыя больш дробныя часткі класіфікуюцца наступным чынам: “дзявочая” (вясна)/ “жаночая” (лета) і “хлапечая” (восень)/ “мужчынская” (зіма), хаця на даволі позна зафіксаваных матэрыялах гэткі класіфікацыйны прынцып не можа быць прасочаны з усёй належнай паслядоўнасцю.

    У беларускай традыцыі захаваліся аўтэнтычныя назвы гэтых сезонаў: Ляля – вясна, Цёця – лета, Жыцень – восень, Зюзя – зіма. Дакладныя перыяды панаваньня адпаведных персанажаў не захаваліся. Але гіпатэтычна і з высокай доляй верагоднасці можна выказаць наступныя меркаванні. Ляля – час ад веснавога раўнадзення да летняга сонцавароту.

    На нашу думку, акурат гэтым часам праводзіліся абрады ініцыяцыі дзяўчат, пасвячэнні ў дзяўчыны, кульмінацыйнымі момантамі якіх былі, імаверна, святы Ляльнік (22 красавіка), Юр’я (23 красавіка), і Ярылавіца (27 красавіка).

    Прыкладна ў гэты ж каляндарны перыяд дзяўчаты “юрыліся” ці “куміліся”, г. зн. Выбіралі сабе сябровак на год, з якімі падчас вяселля яны мусілі развітвацца, што добра адбілася ў абрадавых тэкстах.

    Цёця – час паміж летнім сонцазваротам і восеньскім раўнадзенне, час уборкі ўраджаю. Можна падазраваць захаванне ў назве гэтага перыяду тэрміналогіі неалітычных культаў Вялікай багіні Маці.

    Як ні спакусліва адносіць Жытня таксама да летняга перыяду, прынамсі, да жніва, тым не менш ёсць усе падставы лічыць яго ахавальнікам восеньскага багацця (пасля таго, як ураджай ужо сабраны), удалых шлюбаў і культу продкаў (Дзяды, каляды).

    Гэты сезон доўжыўся прыкладна ад восеньскага раўнадзення і да калядаў і праходзіў, гэтак бы мовіць, пад знакам Вялеса.

    За гэта можа сведчыць, у прыватнасці, яўная сувязь “барады жытня” з “барадой Вялеса”, як называліся апошнія нязжатыя ў полі каласы, прысвечаныя Вялесу, а таксама цэнтральны для ўсяго перыяду абрадавы комплекс, звязаны з культам продкаў. І, нарэшце, Зюзя – час ад Калядаў і да веснавога раўнадзення.

    Этымалогія слова здаецца празрыстай. Яно яўна звязана з бел. зюзець “мерзнуцю” і азызнуць “азглець, замерзнуць на холадзе” і інш. На гэты ж перыяд прыпадаюць і месяцы з тоеснай унутранай формай назоваў: Студзень,Люты і, часткова, Снежань.

    Ёсць падставы звязваць менавіта з зюзем як “юнацкім” перыядам (хаця сам Зюзя ўяўляўся сівым дзедам) абрады хлапечых ініцыяцыяў, пасвячэнняў у хлопцы – віры.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/972




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz