АРАБІНАВЫЯ ДЗЕНЬ І НОЧ (ВАРАВІТЫ ДЗЕНЬ)
Арабінавыя дзень і ноч (Варавіты дзень) – пара, калі бывае «сухая» навальніца або буран цэлую ноч (дзень). У гэты час нічога не рабілі і чакалі з трывогай грому, маланкі і дажджу, засцерагаліся ад няшчасця (Булгакоўскі, 1890). Як ужо згадвалася, «рабінаву ноч» яшчэ звязвалі са Спасаўкай або з нейкім днём ад Барысава да Прачыстай, ці ад Першай да Другой Прачыстай.
Алесь Лозка