ТЫДЗЕНЬ ЖОНАК МІРАНОСІЦ
Тыдзень жонак міраносіц ("Маргоскі", "бабіна свята") - трэцяя нядзеля пасля Вялікдня і наступны за ёй тыдзень прысвечаны жонкам міраносіцам. Паводле Евангелля, жанчыны, якія прышлі з Галілеі у Іерусалім разам з Хрыстом, рана раніцай на трэці дзень пасля пахавання Ісуса прышлі да дамавіны Гасподняй, каб абмыць яго цела мірам – духмянымі рэчывамі.
Па паданні, яны сталі першымі сведкамі Ўваскрэсення Выратавальніка. Падыдучы да магілы, яны ўбачылі, што ўваход у яе адчынены, а, увойдучы ўнутр, выявілі, што цела Хрыста адсутнічае. Іх ахапіла здзіўленне і смутак, але раптам прад імі паўсталі два анёла, якія сказалі: "Што вы шукаеце жывога паміж мёртвымі?
Яго няма тут: ён уваскрэсіўся..." (Лука. 24: 2-6). Узрадаваўшыся, жанчыны адправіліся назад, у Іерусалім, каб паведаміць радасную вестку вучням, і на дарозе іх сустрэў сам Ісус. Паўсюдна трэцяя нядзеля пасля Вялікадня было вядома як "бабіна свята", якое адзначалася жанчынамі, забароненае для мужчын, гульнямі і трапезамі (гл. Маргось’е).
Храмы ў гэты дзень былі перапоўненыя жанчынамі, уключаючы ўдоў і дзяўчат. Пасля святочнай літургіі кожная падыходзіла прыкладвацца да крыжа і хрыстосвалася са святаром: давала яму фарбаванае ў чырвоны колер яйка.
Жанчыны на ютрані Вялікадня - Светлай нядзелі не абменьваліся са святаром велікоднымі яйкамі, гэта рабілі толькі мужчыны. У некаторых месцах да гэтага дня былі прымеркаваныя абрады кумлення дзяўчат, вадохрышчы і пахавання зязюлі.
матэрыял падрыхтавала Халодная Вера Георгіеўна