КУБЕЛЬНІК
Вясельны чын з боку маладога або маладой, які павінен быў выкупіць кубел (скрыню, куфар) з пасагам у сваякоў маладой, заплаціць прысутным за перанос яго на воз і адвезці разам з поездам прыданых да маладога.
Называўся таксама надкубальнік, вазіла. Жаніх або яго бацька выкуплялі ў К. кубел, “ацэньваючы” яго кошт па колькасці абручоў на ім. За перавоз кубла маладая звычайна пакрывала каня станам палатна, якое забіраў К.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/15806