АЕР БАЛОТНЫ.
Acorus calamus (лацінская назва). Аір тростинний, Татарське зілля, Лепеха, Шувар (украінскія назвы). Аир болотный, Аир пахучий, Ирный корень (расейскія назвы). Tatarak pospolity, Ajer, Tatarskie ziele (польскія назвы). Аер быў завезены ў Эўропу з Турэччыны ў 16 ст. Корань тоўсты, колавы, дзермязовы, унутры белы, звонку жоўта-зялёнага колеру. Сьцябло з пачатку чырвонае.
Лісьце лінейнае, мечападобнае, з вострым верхам. Расьліна мае духмяны пах. Пладоў ня мае. Цьвіце ў чэрвені, вядомы жыхарам Беларушчыны па рэлігійнаму сьвяту Тройца. Расьце часьцей вакол азёраў, па беразе рэк. Ужываюць Аер, у людовай і ў афіцыйнай мэдыцыне, у выглядзе алею з карэньняў, настою, узвару. Просты спосаб прыгатаваньня узвару ў выпадках павольнасьці: карэньня - 15 грамаў; вады - 2 ці 3 шклянкі.
Варыць 15 хвілінаў у пасудзіне з накрыўкаю. Гэны узвар скарыстоўваюць унутр 3 шклянкі на дзень. Калі ятрыцца ўжываюць парашок з карэньня Аеру. Магічнае значэньне расьліны: халодны, сухі; астралягічнае прыналежаньне да Сонца, Панны, іншае тлумачэньне - да Сатурна. На Купальле кладуць пукі каля дзьвярэй ў кутах, ад сурокаў, бесаў.
АЕР (Пішчалка, Acorus calamus). У Палтаўскім краі на "зялёныя святкі" ў хатах раскідваюць аер - ад ласкатавак (русалак). Раскідваюць паміж капусных градак аер, каб абараніць пасадкі ад гусеніц.
Крыніца: http://www.vdvsn.ru/papers/zavalinka/2008/07/27/70662/