КОН
У беларускай міфалогіі ўвасабленне прадвызначанага вышэйшымі сакральнымі сіламі сусветнага парадку; у больш вузкім сэнсе – лёс чалавека, яго доля. “У народных апавяданнях К. увасабляецца ў постаці волата з сівой барадой, буйнымі сівымі валасамі і густымі брывамі, якія пакрываюць яго вочы.
Кожны волас у брывах як найвышэйшае дрэва на зямлі. К. улагодзіў увесь свет і даў усяму жывому – стварэнням, багам і людзям – безадменныя законы і сам спачыў на краю свету. Калі б ён прачнуўся і зірнуў сваімі вачамі на свет, свет згарэў бы” (В. Ластоўскі).
З’яўляючыся неадменным, К. у той жа час можа быць спрагназаваны, што дасягалася падчас варожбаў у рытуальна значныя моманты быцця (Каляды, Купалле ды інш.). Найбольшай здольнасцю прадвызначыць К. валодалі знахары і чараўнікі (варажбіты).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2702
КОН
У беларускай мiфалогii ўвасабленне прадвызначанага вышэйшымi сакральнымi сiламi сусветнага парадку; у больш вузкiм сэнсе лёс чалавека, яго доля. «У народных апавяданнях кон увасабляецца ў постацi волата з сiвой барадой, буйнымi сiвымi валасамi i густымi брывамi, якiя пакрываюць яго вочы. Кожны волас у брывах як найвышэйшае дрэва на зямлi.
Кон улагодзiў увесь свет i даў усяму жывому стварэнню, багам i людзям безадменныя законы i сам спачыў на краю свету. Калi б ён прачнуўся i зiрнуў сваiмi вачамi на свет, свет згарэў бы» (В. Ластоўскi). З’яўляючыся неадменным, Кон у той жа час можа быць спрагназаваны, што дасягалася падчас варожбаў у рытуальна значныя моманты быцця (Каляды, Купалле ды інш.).
Найбольшай здольнасцю прадвызначыць Кон валодалi знахары i чараўнiкi (варажбiты). Ў індусаў КОН - разам з Радай кіруе лёсам чалавека, выканаўца пастаноў Рады. У беларускай мове існуе шэраг выслоў’яў і слоў з коранем кон: на кану жыццё, з пакон вякоў, наканаваны, канун, закон (гэта тое што знаходзіцца па-за Конам) і г.д.
І сапраўды ў свеце існуе сусветны парадак, які немагчыма парушыць і які нельга парушаць, бо парушэнне гэтага парадку вядзе да бязладдзя і апакаліпсісу. Сёння мы ужо не ведаем сапраўднага парадку Кона, таму і маем то, што маем.
|