ДРЭВА АБЛУДНАЕ
Паводле народных уяўленняў, нейкае асаблівае паваленае бурай дрэва, пераступіўшы праз якое чалавек абавязкова заблудзіцца нават у малым, знаёмым з дзяцінства лесе.
Прытым гаворка ідзе не пра частковую страту арыентацыі, а такую сітуацыю, калі ў галаве “нешта перакруціцца” задам наперад.
Так, гледзячы на сонца і ўсведамляючы, што з лесу яму трэба вяртацца на поўдзень, чалавек па нутраному нейкаму сапсаванаму компасу ідзе ў супрацьлеглыбок, а бывае, што ажно супраціўляецца, калі знаёмы хоча яму дапамагчы.
Нават даёшоўшы да сваёй вёскі, чалавек не пазнае знаёмыя мясціны, пакуль які арыенцір (дрэва, масток, крыж, капліца ды інш) не “адверне” ў галаве, і ўсў стане на свае месцы (паводле паведамлення жыхаркі Мядзельскага р-на).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1422 |