ДЗЕДАВІЦА

ЗАСЛАНКА, ЗАСЛОНКА, ЗАСАЎКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 32
    Гасцей: 32
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАСЛАНКА, ЗАСЛОНКА, ЗАСАЎКА

    З асноўнай семантыкай агню, печы непасрэдна звязана і сімволіка З., якая актуалізуе іх прадукавальныя і медыятыўныя функцыі, а таксама сімвалічна ўяўляе жыватворны агмень. Апладняльная, дабратворная моц агню высвечваецца ў рытуальным пасадзе на З. нявесты, у кармленні на ёй каровы.

    Той жа станоўчы ўплыў агню ў спалучэнні з яго ачышчальнай накіраванасцю забяспечыў выкарыстанне З. у медыцыне і ветэрынарыі. З. як неадлучная частка печы разам з ёй сімвалізавала само хатняе вогнішча як цэнтральнае месца ў хаце і таму рэпрэзентавала ў народных павер’ях усю сялібу.

    Разам з тым, адкрываючы і закрываючы чалеснікі рэальнай печы, З. набыла сімвалічныя функцыі абазначэння ўваходу на “той” свет з усімі шматлікімі варыянтамі гэтага матыву.

    Адсюль выкарыстанне З. у мантычных і засцерагальных рытуалах, у абрадах з функцыяй выкрывання нечысці. У антрапаморфным кодзе з. прыпадабняецца роту чалавека, а ў кантэксце вяселля звязваецца з цнатлівасцю маладой.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1812




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz