ДЗЕДАВІЦА

АРЭХ (ЛЯШЧЫНА)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АРЭХ (ЛЯШЧЫНА)

    У беларусаў належаў да сьвяшчэнных дрэваў. Згодна з павер'ямі, у яго ніколі не б'е маланка. Менавіта пад арэшнікам хаваліся ў час навальніцы, затыкалі за пояс маладыя парасткі ляшчыны. I толькі ў адну летнюю ноч гром можа папсаваць арэхі: яны чарнеюць, як бы згараючы знутры.

    Як дрэва, што зьвязвае неба і зямлю, арэх надзяляўся значнымі апатрапеічнымі ўласьцівасьцямі, яго галінкамі адганялі нячыстую сілу, зьмей, хмары. Моцны, гнуткі арэхавы куст, які дае адразу шмат пладоў, часта здвоеных (гл. Спарыш), сымвалізаваў плоцкае каханьне і пладавітасьць.

    Па такіх двайных арэхах — «спарышах» — беларускія дзяўчаты гадалі аб замужжы, а загадкі пра арэх і арэшнік маюць падкрэслена эратычны характар («Рос-рос, вырас, са штаноў вылез. Канчур загаліўся, дзеўкам палюбіўся»).

    Паказальны і тэкст беларускай гульні «Яшчур», багатай архаічным міфалагічным, а таксама шлюбна-эратычным зьместам:

    «Сядзіць, сядзіць Яшчур // У арэхавым кусьце, // Арэшкі лушчыць, // Вочкамі плюшчыць, // Жаніцца хоча».

    Выразную мужчынскую сымволіку арэхаў падкрэсьліваюць звычаі, калі маладая клала іх пад ложак, каб першым нарадзіўся менавіта хлопчык. Беларусы лічылі, што арэхі таксама цьвітуць, але толькі ўначы на Зьвесткаваньне ці ў Чысты чацьвер.

    Хто сарве і захавае першы цьвет арэхавага куста, той хутчэй знойдзе скарб у купальскую ноч. Як і іншыя пладовыя дрэвы, лясны арэх шырока выкарыстоўваўся ў вытворчай магіі: яго падкладвалі ў насеньне, давалі авечкам у Юр'еў дзень, рассыпалі па хаце на Каляды.

    У метэаралагічным кодзе арэху адпавядае вецер. Так, паводле народных прыкметаў, калі на Раство або Новы Год будзе вецер, то налета чакаецца багата арэхаў. Праўда, некаторыя прыкметы зьвязваюць ураджай арэхаў таксама і са сьнегам (ветрам са сьнегам) на Новы Год. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    НАШТО МАЛАДОЙ АРЭХІ ЗА ПАЗУХАЙ?

    У шматлікіх казках і паданнях арэх (арэхавае дрэва) узгадваецца даволі часта як «месцазнаходжанне» таямнічых багаццяў і нячыстай сілы. Таксама арэх сімвалізуе пладаноснасць, водную стыхію і мудрасць. У Бібліі святыя кнігі параўноўваюцца з арэхам: шкарлупа адпавядае гістарычным фактам, ядро – закладзеным у іх сімвалам жыцця.

    * Арэх – расліна, якая любіць вільгаць і хутка расце. У адным з паданняў распавядаецца, што за тое, што Ісус Хрыстос здолеў наталіць свой голад, Бог благаславіў гэта дрэва. Казалі: «от як ссякуць адну арэшыну, то замест яе вырасце дзесяць».

    * Арэх у шматлікіх народных культурах сімвалізаваў пладаноснасць. Яшчэ ў дахрысціянскія часы быў звычай закідваць маладых арэхамі. * На Беларусі паўсюдна існаваў такі звычай: нявеста ў час вянчання павінна была трымаць за пазухай арэх, каб у яе нарадзіліся сыны. * У старажытныя часы, перад тым як пайсці спаць, маладыя павінны былі «адкупіцца» ад вясёлых гасцей арэхамі.

    * Лічыцца, што арэх прыносіць поспех закаханым.

    * Год, багаты на арэхі, прадказваў нараджэнне доўгачаканых дзяцей.

    * У той жа час народ заўважаў: не бывае два гады запар ураджаю на арэхі.

    * Па народных уяўленнях, «той, хто знойдзе і захавае першую кветку арэхавага куста, абавязкова знойдзе скарб у купальскую ноч».

    * Лічылася: хто будзе пры сабе насіць арэхавую кветку, будзе ўдалым у жыцці, яму ва ўсім будзе шанцаваць.

    * Таму, хто знойдзе арэх-двайчатку, заўсёды будуць спрыяць поспех, дабрабыт і шчасце.

    * Арэх лічылі магічным дрэвам. З яго галінак выраблялі палачкі для варажбы, выкарыстоўвалі яго галіны ў рытуальных дзеяннях.

    * Лічылася, што зрабіць «шчаслівую» вуду можна з арэшыны, якая расце з мурашніка ці побач з ім.

    * З дапамогай арэхавай галінкі можна знайсці дакладнае месцазнаходжанне вады пад зямлёй.

    * У народзе лічылі: калі карову гнаць галінкай арэшыны, яна будзе даваць больш малака.

    * Народныя знахары рыхтавалі адвар і настой з арэхаў, які дапамагаў пры атручванні.

    * Настой з грэцкіх арэхаў дапамагае пазбавіцца ад алкагалізму.

    * Згодна са старажытнымі павер’ямі нашага народа, цень арэха шкодная і небяспечная для чалавека і жывёлы. Навукоўцы пацвердзілі гэты цікавы факт: лісце арэха выдзяляе небяспечную атруту. Па ўраджаю арэхаў прыкмячалі: шмат арэхаў, мала грыбоў — зіма будзе снежная і лютая. (Беларуская міталогія).

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=23735

    НАШТО НАСІЦЬ З САБОЙ АРЭХАВУЮ КВЕТКУ АРЭХ.

    У шматлікіх казках і паданнях арэх (арэхавае дрэва) узгадваецца даволі часта як «месцазнаходжанне» таямнічых багаццяў і нячыстай сілы. Таксама арэх сімвалізуе пладаноснасць, водную стыхію і мудрасць. У Бібліі святыя кнігі параўноўваюцца з арэхам: шкарлупіна адпавядае гістарычным фактам, ядро – закладзеным у ім сімвалам жыцця. Арэх у шматлікіх народных культурах сімвалізаваў пладаноснасць.

    Яшчэ ў дахрысціянскія часы існаваў звычай закідваць маладых арэхамі.

    На Беларусі паўсюдна існаваў такі звычай: нявеста ў час вянчання павінна была трымаць за пазухай арэх, каб у яе нарадзіліся сыны.

    У старажытныя часы перад тым, як класціся спаць, маладыя павінны былі адкупіцца арэхамі ад вясёлых гасцей.

    Лічыцца, што арэх прыносіць поспех закаханым.

    Год, багаты на арэхі, прадказваў нараджэнне доўгачаканых дзяцей. У той жа час народ заўважаў: не бывае два гады запар ураджаю на арэхі.

    Па народных уяўленнях, «той, хто знойдзе і захавае першую кветку арэхавага куста, абавязкова знойдзе скарб у купальскую ноч».

    Лічылася: той, хто будзе пры сабе насіць арэхавую кветку, будзе ўдалым у жыцці, яму ва ўсім будзе шанцаваць.

    Таму, хто знойдзе арэх-двайчатку, заўсёды будзе спрыяць поспех, дабрабыт і шчасце. Арэх заўсёды лічылі магічным дрэвам. З яго галінак выраблялі палачкі для варажбы, выкарыстоўвалі яго галіны ў рытуальных дзеяннях.

    Лічылася, што зрабіць «шчаслівую» вуду можна з арэшыны, якая расце з мурашніка ці побач з ім. Дзякуючы галінцы арэха можна знайсці дакладнае месцазнаходжанне вады пад зямлёй. (Беларуская міфалогія).

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d7c5da44e14b87b6.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz