БРАСЛАЎСКІЯ АЗЁРЫ – АЗЁРЫ ПАГАНСКАГА БОГА ВЕЛЕСА
Сярод Браслаўскіх азёр ёсць і такія, якія нагадваюць сучасным беларусам пра паганскае мінулае. Адныя з найбуйнейшых азёр нацыянальнага парка на Віцебшчыне называюцца Волас Паўночны і Волас Паўдневы.
Першапачаткова даследчыкі звязвалі іх назвы з балцкім словам “вал”. Аднак пазней стала відавочнай аналогія з богам Вялесам*. Тым больш, што побач з берагам аднаго з азёр ляжыць Воласкі камень. Нацыянальны парк Браслаўскія азёры стварыўся вакол сеткі шыкоўных і таямнічых азёр Віцебскага краю.
Яго агульная плошча складае 71,5 гектараў. На гэтых землях жывуць 189 відаў птушак, 45 з якіх – альбо рэдкія, альбо паступова выміраюць. Тут растуць 500 відаў раслін, 20 з якіх прызнаны рэдкімі для Беларусі.
А таксама менавіта тут можна назіраць рэльефы, створаныя ледавікамі, і паганскія валуны, і біягрупы унікальных дрэваў, і выспы на азерах. *Вялес –бог жывёлагадоўлі, багацця, уладар замагільнага свету, апякун абрадавай паэзіі і паганскіх жрацоў.
Крыніцы:
Сайт - http://www.usebelarusy.by/be/content/krayaglyady/24534/24535/25737
Сайт - http://rod_vera.blog.tut.by/2013/10/28/braslauskiya-azyoryi-azyoryi-paganskaga-boga-velesa/
|