ДЗЕДАВІЦА

ПОХВІСТ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПОХВІСТ

    Боства непагоды, буры, верагодна, адна з іпастасяў бога вятроў. Мажліва, што з гэтым боствам звязваюцца і ўяўленні беларусаў пра свіст.

    Так, лічылася, што ў спякотны бязветраны дзень на ніве рэзкім свістам можна выклікаць павеў ветру, пры гэтым выказвалася перасцярога малым не забаўляцца такім чынам, бо можна наклікаць і віхор, які вельмі небяспечны, можа “скруціць” чалавека, паралізаваць яго.

    Заўважыўшы, як зараджаецца такі віхор, належала схавацца ў памяшканне, за дрэва, куст. Адзінае сведчанне пра П. сустракаем у Адама Міцкевіча ў яго гісторыка – этнаграфічных нататках да славутай паэмы “Гражына” (1822 г.). Паэт піша наступнае: “Пяркунас, бог перуна, шанаваны ў Літве, і Похвіст, бог непагоды, у Русі.

    Дагэтуль паказваюць у Навагрудку месца, дзе саялі святыні гэтых бостваў, а дзе цяпер касцёл айцоў базыліянаў”. Паведамленне пра наяўнасць святыні П. – вельмі істотная дэталь.

    Паводле звестак даследніцы дйлідства Беларусі Т. Габрусь, царква, якая потым стала ўніяцкім касцёлам, сапраўды некалі знаходзілася на наваградскім замчышчы, рэшткі яе (падмурак) даследаваў археолаг М. Ткачоў. Гэта падмацоўвае давер да падання, якое на пачатку XX ст. існавала ў наваградскіх ваколіцах і якое занатаваў славуты паэт.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4273




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz