ДЗЕДАВІЦА

КАЛЫСКА, КАЛЫБКА, ЗЫБКА, ЛЮЛЬКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЛЫСКА, КАЛЫБКА, ЗЫБКА, ЛЮЛЬКА

    Ложкі для немаўляці, старадаўнія віды традыцыйнай народнай мэблі, прызначаныя для калыхання дзіцяці, адрозніваліся канстукцыйна і паводле спосабаў калыхання, калыбання, гойдання, зыбання.

    Сімвалічна стасуецца з матчыным улоннем, хатай, дамавінай і арэлямі (параўн. бел. калыска “арэлі”). З К, былі звязаны шматлікія павер’і і засцерагальныя захады, пачынаючы ўжо ад моманту яе вырабу і нават выбару матэрыялу. Так, лічылася, што К, павінны рабіць абавязкова староннія людзі, іначай дзіця можа неўзабаве памерці.

    З другога боку. Было вельмі пажадана, каб К, рабіў сам бацька або хаця б нешта дарабіў ці навязаў вяровачкі, а то дзіця не будзе яго шанаваць. Прынесеную ў хату К, перш-наперш абкурвалі асвечанымі зёлкамі і ставілі так, каб на дзіця не падалі ні сонечныя, ні месяцовыя промні. Нованароджанае дзіця не адразу кладуць у К., а толькі пасля “хрэсту”.

    Калі трэба ўладкавацца з К, так, а не іначай, падлогу вакол яе пасыпалі попелам асвечанай вярбы. Паўсюль забаранялася калыхаць пустую К., каб не калыхаць чорта, хваробу або каб дзіця не памерла. Пад К. або ў яе клалі вострыя ці металёвыя (жалезныя) прадметы (напрыклад, іголку, нож, шпільку), крыжык, ладун, вугольчык, “пячыну” (кавалачак гліны ад печы), хлеб-соль, ката, каб захаваць дзіця ад нядобрых уплываў.

    Сваю ролю адыграла прасторавая адарванасць К. ад зямлі, ад “нізу”, што адпавядала ў агульнай скіраванасці на захаванне жыццёвай сілы дзіцяці. К. станавілася першай “хаткай” маленькага чалавека, у яе, як і на вяселлі ці ўваходзінах, найперш пускалі ката, укладалі пірог.

    Маючы на ўвазе беспасярэднія сімвалічныя судачыненні К. з труной (параўн. успрыманне іх як “часовых” змясцілішчаў чалавека, як праваднікоў з аднаго свету на другі; часта К., як і труну, “спраўлялі” толькі чужыя людзі), падкрэсліваецца важнейшы сэнсавы лейтматыў сімволікі К. – быць канцом шляху, па якім дзіця прыйшло з таго свету, і пачаткам жыцця гэтага.

    К. з’яўляецца сімвалічным адпаведнікам мацярынскага ўлоння: і пакіданне К., і з’яўленне на свет пазначалі новы этап у жыцці чалавека.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2242

    КАЛЫСКА

    Калыска - ложак для немаўляці, старадаўнія віды традыцыйнай народнай мэблі, прызначаныя для калыхання дзіцяці, адрозніваліся канструкцыйна і паводле спосабаў калыхання. Сімвалічна стасуецца з матчыным улоннем, хатай, дамавінай і арэлямі.

    Пажадана было каб калыску рабуў сам бацька або хаця б нешта дарабіў ці навязаў вяровачкі, а то дзіця не будзе яго шанаваць. Новароджанае дзіця кладуць у калыску, толькі пасля "хрэсту".

    Паўсюль забаранялася калыхаць пустую калыску, каб не закалыхаць чорта, хваробу або каб дзіця не памерла. Пад калыску, або ў яе клалі вострыя ці металёвыя прадметы (іголку, нож), хлеб-соль, ката, каб захаваць дзіця ад нядобрых уплываў.

    Прасторавая адарванасць калыскі ад зямлі, ад "нізу", адпавядала ў агульнай скіраванасці на захаванне жыццёвай сілы дзіцяці. Калыска станавілася першай "хаткай" маленькага чалавека, у яе, як і на вяселлі ці ўваходзінах, найперш пускалі ката, укладалі пірог.

    Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=89&category=10&mode=detail

    КАЛЫСКА

    Калыбка, зыбка, люлька, ложкі для немаўляці, старадаўнія віды традыцыйнай народнай мэблі, прызначаныя для калыхання дзіцяці, адрозніваліся канструкцыйнаі паводле спосабаў калыхання, калыбання, гойдання, зыбання. Сімвалічна стасуецца з матчыным улоннем, хатай, дамавінай і арэлямі.

    З калыскай былі звязаны шматлікія павер’і і засцерагаль-ныя захады, пачынаючы ўжо ад моманту яе вырабу і нават выбару матэрыялу. Так, лічылася, што калыску павінны рабіць абавязкова староннія людзі, іначай дзіця можа неўзабаве памерці.З другога боку, было вельмі пажадана, каб калыску рабіў сам бацька або хаця б нешта дарабіў ці навязаў вяровачкі, а то дзіця не будзе яго шанаваць.

    Прынесеную ў хату калыску перш–на-перш абкурвалi асвечанымi зёлкамi iставiлi так, каб на дзiця не падалi нi сонечныя, нi месяцовыя промнi. Нованароджанае дзіця не адразу кладуць у калыску, а толькі пасля «хрэсту».

    Паўсюль забаранялася калыхаць пустую калыску, каб не калыхаць чорта, хваробу або каб дзіця не памерла. Пад калыску, або ў яе клалi вострыя цi металёвыя (жалезныя)прадметы (напрыклад, іголку, нож, шпільку), крыжык, ладун, вугольчык, «пячыну» (кавалачак гліны ад печы), хлеб–соль, ката, каб захаваць дзiця ад нядобрых уплываў.

    Калыска, з’яўляецца сiмвалiчным адпаведнікам мацярынскага ўлоння: i пакiданне калыскі, i з’яўленне на свет пазначалi новы этап у жыццi чалавека.

    Крыніца: http://sonca.by/nashi-tradicii/tradicii.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz