ВЫГНАННЕ
Пакаранне людзей (звычайна парушальнікаў маральных, прававых або рэлігійных норм) шляхам выгнання іх з племя, абшчыны, горада. У перыяд першабытнаабшчыннага ладу было раўназначна смерці; у рабаўладальніцкім і феадальным грамадствах суправаджалася пазбаўленнем маёмасці і правоў.
У гісторыі Беларусі феадальнага перыяду вядома таксама пад назвай баніцыя. Выкарыстоўвалася ў практыцы сялянскіх копных судоў, у гарадах з магдэбурскім правам і інш. В. служыла сродкам феадальнага прыгнечання залежнага насельніцтва.
Перад В. людзей (вываланцаў) саджалі ў астрог, білі бізунамі; ім забаранялася вяртацца ў сяло, горад і нават набліжацца да яго бліжэй чым на 30 міль.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10943
|