ДЗЕДАВІЦА

БАГАТЫР (БАГАТЫРКА)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАГАТЫР (БАГАТЫРКА)

    Пэрсанаж беларускіх паданьняў і казак, у больш агульным значэньні — магутны чалавек. У паданьнях багатыры ўтваралі рэкі, перасоўвалі горы, вытаптвалі азёры, вырывалі дрэвы ды інш. Паходзіць, верагодна, ад цюркскага «багатур». (У сучасных беларускіх гаворках слова «багатыр» сэмантычна зьвязалася з словам «багаты», і багатага чалавека называюць «багатыр»).

    У беларусаў назва багатыр сустракаецца даволі рэдка, больш частыя назовы — волат, асілак. Можна меркаваць, што волаты і асілкі ў беларускай традыцыі зьвязаны з больш даўнімі, векапомнымі часамі, часта паказваецца на іх дахрысьціянскае паходжаньне. Нездарма сэмантычная нагружанасьць і.-э. *vel-/ *vol- зьвязана са сьветам памерлых (параўн. імя бога Волас/Вялес).

    Волаты і асілкі змагаюцца зь нячыстай сілай. Верагодна, выкарыстаньне фальклорнай назвы багатыр больш прыстасавана да таго, што ў тыя часы разумелася як гістарычныя падзеі, у тым ліку да эпічных. Таму нягледзячы на бытаваньне гэтага тэрміна ў казках, назва багатыр традыцыйна зьвязана зь некалькімі эпічнымі пэрсанажамі, напрыклад паданьні аб Ільлі Мурамцу, ці выкарыстоўваецца ў паданьнях аб гістарычных асобах, напрыклад багатырка Кацярына (руская царыца Кацярына Вялікая).

    Польскі пісьменьнік пачатку XVII ст. Мікалай Рэй залічыў князя Канстанціна Астрожскага к «onym bohatyram, o ktorych bajano». Багатыр (Багатырка) у адрозненьне ад назвы «асілак» і «волат» на Беларусі часьцей сустракаецца ў дачыненьні да жанчын (Багатырка Кацярына, Дарота і інш.). На мяжы Расонскага і Полацкага раёнаў ёсьць Багатыр-гара. Паводле паданьня, на гары калісьці жыла жанчына велізарнага росту і гэтакай жа сілы. Ваду на гару яна насіла за 10 вёрстаў з возера Нешчарда, адразу па два цэбры, у якія ўлазіла па 15 судаў, г. зн. 30 вёдраў.

    Каромыслам ей служыў дубовы калодзежны вочап. Аднойчы яе затрымалі татары і спыталі, як бліжэй патрапіць у Полацак. Жанчына адказала, што не чула пра такі горад, а між тым з гары ў яснае надвор'е бачна была Сьвятая Сафія. Татары раззлаваліся і накінуліся на жанчыну. Яна сваім каромыслам бадай што ўсіх перабіла, але адна з татарскіх стрэлаў трапіла ёй у сэрца.

    Багатырку пахавалі на гэтай гары. Ад таго і назва гары — Багатыр-гара. З цэбраў пацякла вада і ўтварылася рэчка Багатырка. У Смалявіцкім раёне багатырка гары Замак білася з багатыром Юзэфаўскага замка. Бойка адбылася праз балота, па якім цячэ рака Усяж. Некалькі паданьняў пра багатырак вядома з тэрыторыі былога Лепельскага павета. У адным з паданьняў багатырка перамагла волата і яго войска, а затым перакуліла і паставіла ўверх каранямі вялізную елку. У другім лепельскім паданьні багатырка падымае высока над галавой коней і ідзе «валяць» чужаземнае войска.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/97

    БАГАТЫРКА

    Валатоўна з Багатыр-гары (мяжа Полацкага і Расонскага раёнаў). Кожную раніцу хадзіла па ваду за 10 вёрст і насіла яе цэбрамі, у кожным з якіх памясцілася б па 30 вёдзер. Замест каромысла ў яе быў дубовы калодзежны вочап. Аднойчы татары спыталі яе, дзе знаходзіцца Полацк. Яна адказала, што не ведае такога горада. Між тым татары ўбачылі з вяршыні Багатыр-гары Святую Полацкую Сафію і накінуліся на валатоўну. Яна перабіла каромыслам амаль усіх, але і сама загінула. З цэбраў пацякла вада, ад якой утварылася рэчка Багатырка.

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8B




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz