ДЗЕДАВІЦА

ВУЖАЛКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВУЖАЛКІ

    Дочкі Змяінага цара. У сваёй знешнасці спалучалі антрапа- і зааморфныя рысы: да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчат з доўгімі распушчанымі валасамі, а замест ног быў нібыта змяіны хвост.

    Звычайна яны жылі ў лесе ці паблізу вадаёмаў. Вельмі любілі сядзець на старых раскідзістых дрэвах і часаць залатымі грэбнямі валасы. Нягледзячы на незлічоныя багацці свайго бацькі ( пад яго аховаю знаходзяцца шматлікія скарбы), В. зусім не маюць вопраткі.

    Аднак яны не адмаўляюць сабе ў дарагіх аздобах: каралях, бранзалетах, ад якіх у сонечны дзень ідзе такое ззяне, нібы само сонца скацілася ў лес. Калі нейкі чалавек знойдзе ўпрыгожанне, згубленае В., ён стане шчаслівы і не будзе баяцца змяінага ўкусу.

    В. не робяць чалавеку ніякай шкоды, але вакол месца іх знаходжання кішма кішыць гадаўё. Гэтак Змяіны цар ахоўвае сваіх дачок.

    На магчымага крыўдзіцеля В. могуць абрынуцца ўсялякія няшчасці, якія загубяць і яго самаго, і ўвесь яго род. Згадкі пра В. сустракаюцца на Вілейшчыне.

    Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/622

    ВУЖАЛКІ

    Вужалкі — дочкі Гаспадара вужоў. Да паловы яны прыгожыя маладыя дзяўчаты, з доўгімі распушчанымі валасамі, а замест ног у іх як бы змяіны хвост. Вужалкі звычайна жывуць у лесе, паблізу вадаёмаў, хоць і неабавязкова. Яны вельмі любяць сядзець на старых раскідзістых дрэвах і часаць залатымі грабеньчыкамі свае цудоўныя валасы.

    Вужалкі не маюць ніякага адзення, нягледзячы на тое, што іхні бацька — Гаспадар вужоў — вельмі багаты. Пад яго аховай знаходзіцца шмат скарбаў, таму дочкі яго не маюць ні ў чым адмовы. I якіх толькі дарагіх упрыгожанняў няма на Вужалках! Калі хто ўбачыць іх у сонечны дзень, можа падацца, што само сонца скацілася ў лес, — так зіхацяць на Вужалках розныя каралі і бранзалеты.

    Часам каторая з іх можа згубіць што-небудзь з упрыгожанняў. Лічыцца добрым знакам знайсці такую рэч, звычайна яна прыносіць шчасце і чалавек гэты не баіцца змяінага ўкусу.

    Самі Вужалкі не робяць чалавеку ніякай шкоды, але вакол таго месца, дзе яны сядзяць, кішма кішаць розныя гады. Такім чынам Гаспадар вужоў ахоўвае сваіх дачок. А калі ўсё ж хтосьці пакрыўдзіць Вужалку, на чалавека таго абрынуцца ўсялякія няшчасці, што загубяць яго самога і ўвесь ягоны род.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/80.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz