ГАРЦУКІ
Гарцукі. Мал. Валера Славук.
Чорныя духі, падначаленыя Перуну, імя якіх паходзіць ад “ гарцаваць” – гуляць, бегаць навыперадкі. Жывуць Г. у нязначнай колькасці ў вялікіх горах, дзе падчас усходу і захаду сонца гуляюць, нібы дзеці.
Апоўдні Г. стралою носяцца на конях па палях і лясах, а ўначы па даручэнні Перуна лятаюць у паветры, набываючы аблічча розных драпежных птушак. Г. возяць па небе грамавы жоран, на якім раз’яджае Пярун з вогненным лукам; яны ўтвараюць вятры, буры і віхры (гл. Віхор) і іншыя стыхійныя прыродныя з’явы.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/902
ГАРЦУКІ - у Беларусі гэта духі, якія жывуць у гарах, якія сваім палётам вырабляюць вятры і непагадзь. З выгляду падобныя на маленькіх дзяцей; калі яны, гуляючы, накіроўваюцца навыперадкі, то ад хуткага іх бегу ўздымаецца віхура і пачынае круціць пясок, а калі нясуцца па паветры, то палёт іх вырабляе буру і непагадзь. (Беларуская міталёгія).
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=7