ДЗЕДАВІЦА

АБХОД ДВАРОЎ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 5
    Гасцей: 5
    Карыстальнікаў: 0

    АБХОД ДВАРОЎ

    Другi i наступныя днi Калядаў былi па сваiм характары наблiжаныя да святаў агульнародавай прымеркаванасцi. З надыходам прыцемкаў збiралася некалькi гуртоў вясковай моладзi, пераапраналiся ў незвычайныя "строi", бралi з сабой казу i з песнямi-вiншаваннямi абыходзiлi па парадку ўсе вясковыя хаты. Лiчылася вялiкай непавагай i прадказаннем усялякiх бедаў, непаразуменняў i здарэнняў, калi нейкую сям’ю i гаспадарку па розных абставiнах абмiналi калядоўшчыкi.

    Такое здаралася вельмi рэдка, але ж здаралася. Праўда, было адно правiла-выключэнне, якое вымагала ад вясёлага, вiрлiвага гурта моладзi не наўмысна, а ў адпаведнасцi з патрабаваннямi даўняй традыцыi "прапусцiць", абмiнуць тую хату, якую ў гэтым годзе напаткала вялiкае гора — смерць каго-небудзь з дамачадцаў. Тая сям’я на працягу года несла на сабе знак жалобы.

    Абход двароў рабiла вясковая моладзь ва ўзросце 12-14 гадоў. Колькасць калядоўшчыкаў магла быць рознай: 5-7, 9, а ў некаторых выпадках нават 12 чалавек. Да выканання святочнага абрадавага дзеяння хлопцы рыхтавалiся загадзя. Ім трэба было развучыць даволi вялiкiя па сваiх памерах тэксты абрадавых песень, зрабiць прыгожую калядную звязду, набыць свечкi, абразок, падрыхтаваць саламяны куль, з якога выраблялi выяву казы або мядзведзя.

    Нарэшце, трэба было пераапрануцца ў маскараднае адзенне. Кожны з удзельнiкаў хлапечага гурту выконваў сваю, абрадам прадугледжаную ролю. Узначальваў гурт павадыр (стары сiвы дзядок), якi вадзiў на павадку казу або казла. Выяву гэтай жывёлiны рабiлi наступным чынам. Выбiралi сярод прысутных самага жвавага, рухавага, здольнага на ўсялякiя штукарствы хлопца, апраналi яго ў вывернуты кажух, падвязвалi куль саломы, спляталi рогi, хвост, чаплялi званочкi.

    Задоўга да Калядаў хлопцы разам з дарослымi рабiлi ляпу. Да дугi або якой-небудзь выгнутай палкi мацавалi выразаную з дрэва або сапраўдную галаву казы. Потым гэта прыстасаванне прасоўвалi пад кажух, хлопец схiляўся амаль да зямлi, i яго постаць нагадвала выяву добра знаёмай хатняй жывёлы.

    Казу вадзiлi амаль на ўсёй тэрыторыi Беларусi. I гэта зусiм не выпадкова. У старажытных мiфалагiчных уяўленнях каза была сiмвалам пладавiтасцi, урадлiвасцi, дабрабыту сям’i. Гурт калядоўшчыкаў заходзiў у двор i пачынаў спяваць песню:

    Добры вечар таму, хто ў гэтым даму,

    Святы вечар, хто ў гэтым даму.

    Цi спiш, цi ляжыш, Гасподзь з табою,

    Гасподзь з табою, гавары са мною.

    Кожная сям’я чакала гэтага моманту, таму гаспадар хутка выходзiў на ганак i запрашаў незвычайных гасцей у хату. Гаспадыня спяшалася ў кладоўку i выносiла калядоўшчыкам розныя прысмакi: кавалак саланiны, кольца каўбасы, качан квашанай капусты, мочаныя яблыкi. Маглi таксама адарыць i якой-небудзь смажанiнай. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz