НАЧОЎКІ
Знакавы патэнцыял К. рэалізуецца найперш у народнамедыцынскіх рытуалах. “Асурочанае” дзіця клалі пад К. ля парога хлява і праганялі праз яго свіней, гушкалі над К., калі моцна плакала; з К. умываліся, каб мінуліся сурокі; накрываліся К. у час прыступу эпілепсіі.
Змяшчэнне пад К. актуалізуе дамінавальныя ў народнай медыцыне ідэі другога нараджэння, што забяспечваецца сімвалічным атаясамленнем К. і дамавіны. Іх судачыненне звязанае з падабенствам вонкавай формы.
У падблюднай песні радок “Стаіць карыта ды другім накрыта” прадказвае смерць; вядомыя і выпадкі выкарыстання К. у якасці труны: у ім “хавалі” міфалагічных персанажаў, неслі тапіць ляльку Кастраму.
У К. перацягвалі ў новую хату Дамавіка. Само змяшчэнне пад К. (у нябачную прастору) сімвалічна накіроўвалася на ўзнаўленне “таго” свету” На думку Ў. І. Коваля, у фраземах кшталту “пасадзіць пад карыта” – “ажаніцца, выйсці замуж раней, чым старэйшы брат, сястра” адлюстроўвалася ідэя перавагі малодшых, якія з’яўляюцца больш жыццяздольнымі, чым старэшыя брат ці сястра.
Аднак у казках кшталту “Залатая яблынька” мачаха хавае пад К. падчарку ад жаніха – гусара. (Беларуская міталогія)
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2402
|