ДЗЕДАВІЦА

ДЗЕД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗЕД

    Міфічны пачынальнік роду; пудзіла, зробленае са зношаных кашулі і штаноў, набітых саломай, якое ўвасабляла пладавітасць роду.Дз. ставілі ў варотах дома маладога, у дзвярах клеці, або ў хаце на куце.

    Маладая, першы раз уваходзячы ў двор ці дом маладога альбо выходзячы пасля першай шлюбнай ночы з клеці, павінна была павесіць на палавыя атрыбуты Дз., зробленыя з буракоў і морквы, пояс ці стан палатна.

    Часам, калі маладыя заходзілі ў хату, на куце ўжо сядзела, старая жанчына ў абдымку з Дз. Каб выкупіць месца на куце, маладая павінна была падперазаць Дз. поясам, а жанчыну павязаць хусткай.

    Паступова першапачатковы сэнс Дз. і звязанага з ім абраду сцёрся і яго пачалі ставіць у варотах дома маладога, калі бацькі маладой прыязджалі адведаць яе пасля першай шлюбнай ночы або ў выпадку страты цнатлівасці маладой яшчэ да замужжа.

    Пазней у некаторых мясцовасцях фігуру Дз. замянялі зажыначным снапом, на які маладая, зайшоўшы ў хату маладога, клала палатно, пояс, або маці маладога з гэтым снапом сустракала маладых каля варот, а маладая выконвала тыя ж дзеянні.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12293




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz