ДЗЕДАВІЦА

ЛЕВЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЕВЫ

    У міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў локус Л. надзелены адмоўным адценнем і стасуецца з прыродным, хаатычным, неасвоеным пачаткам, які супрацьстаіць чалавеку.

    У шэрагу асноўных мадэле-ўтваральных бінарных апазіцый Л. адпавядае катэгорыям зла, нізу, захаду, поўначы, таго, што знаходзіцца за спінай чалавека, чужога, руху супраць сонца, смерці, жаночага пачатку.

    Калі правае дамінуе ў структуры жыццепрадукавальных рытуальна – абрадавых комплексаў (вяселле, радзіны, провады ў войска), то Л. вызначае характар паводзін, накірунак дзеяння і арыентацыюнайважнейўых атрыбутаў у парадыгме пахавальна-памінальнай абраднасці.

    На жалобны стол абрус клалі Л. бокам, удзельнікі трапезы заходзілі за стол супраць сонца (справа налева), жанчыны садзіліся за сталом бліжэй да печы, злева ад ўваходу, навалачку для нябожчыка сшывалі таксама справа налева, у гэты ж бок закручвалі анучы на нагах нябожчыка.

    Касмаганічны акт першатварэння, адлюстраваны ў беларускай міфатворчасці, толькі апасродкавана тлумачыць, чаму менавіта такім чынам адбылася палярызацыя каштоўнасных арыенціраў у структураванні культурнай айкумены.

    Калі на працягу светлавога дня сонца рухаецца з усходу на захад (справа на лева), то ноччу, калі яно трапляе ў царства смерці, “таго” – перавернутага – свету, яно павінна прайсці шлях у адваротным накірунку – справа налева, каб раніцай зноў з’явіцца над гарызонтам на ўсходзе.

    Касмаганічны універсум структуравання прасторы на правае/Л. як супрацьстаянне Гармоніі і Хаосу або Жыцця і Смерці абыймае практычна ўсе сферы дзейнасці нашых продкаў.

    У народных казках камень – валун прадказвае галоўнаму герою, які стаіць на раздарожжы і разважае аб выбары далейшага накірунку руху: налева пойдзеш – смерць знойдзеш.

    У народных замовах, скіраваных на нанясенне шкоды чалавеку або яго гаспадарцы, чараўнік адпраўляецца на захад, у Л. бок ад свайго жытла. Адпаведна ў народных прыкметах вецер, які дзьме з захаду, прыносіць змену надвор’я, яго пагаршэнне.

    Калі чалавеку далі што-небудзь, а ён адчувае, што даў благі чалавек, то адоранае ён клаў Л. рукой за спіну на стол. Чалавек, які знянацку спужаўся чаго – небудзь, тройчы павінен быў плюнуць праз Л. плячо.

    Для таго каб у хаце не пераводзіліся грошы, аддаваць іх трэба правай рукой і забіраць назад Л. Існуе забарона наліваць віно Л. рукой гасцям, якія сядзяць за сталом насупраць.

    З універсальнай матрыцай каштоўнасных арыентацый паганскай традыцыі стасуюцца і апазіцыянеры хрысціянскай культурнай парадыгмы. Калі справа ад чалавека знаходзіцца анёл, то з Л. боку – д’ябал – спакуснік.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3083




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz