ДЗЕДАВІЦА

ПАСЕЮ ГУРОЧКІ...
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 46
    Гасцей: 46
    Карыстальнікаў: 0

    ПАСЕЮ ГУРОЧКІ...

    У дзень святкавання святога Сідара (27 мая) працягвалі саджаць агуркі і сачылі за надвор’ем. Калі дзень ясны, будзе добры ўраджай агуркоў, а калі раніца халодная, пахмурная і сонца з’явіцца толькі бліжэй да вечара, то пасаджаныя ў гэты дзень агуркі не ўродзяць, але будуць добрыя познія агуркі.

    • Неабходна было правільна выбраць час для пасадкі агуркоў: рана пасееш -- памарозіш, позна -- не будзе ўраджаю. Каб праверыць, што час сеяць агуркі, рабілі так: калі мокрая ануча замерзне ўначы на вуліцы -- саджаць агуркі нельга.

    • Пасадку агуркоў параўноўвалі са з’яўленнем лісця на бярозе: “Калі стане ліст у капейку на бярозе -- сей агуркі”.

    • Лічылася, што агуркі, пасаджаныя ў посны дзень (серада, пятніца), не ўродзяць.

    • Саджалі агуркі ўпотай ад дамачадцаў і суседзяў, раніцай, пакуль каровы яшчэ ў хляве.

    • Асабліва ахоўвалі ад зайздроснага вока першую пасаджаную граду агуркоў, а тым больш першы знойдзены агурок. Яго звычайна закопвалі на градцы, быццам бы ахвяравалі, каб града прыносіла добры ўраджай аж да зімовых маразоў.

    Абярэг на агарод

    У добрае надвор’е, калі відаць зоры, абыдзіце агарод крыж-накрыж і скажыце: «Зямля нарадзіла, зямля ўзнагародзіла, зямля абагаціла. А Маці Божая, сахрані. Амін».

    Ад вераб’ёў

    Вераб’і часта шкодзяць толькі што засеяныя палеткі ці агарод. Каб адагнаць птушак, ставілі пудзіла і чыталі замовы: “Ты, верабейка Адам, я табе загона (агарода) свайго не дам. Ляці ў алешнік на карчы. Там табе засціланы стол, ядзенне і піценне”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22104




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz