ДЗЕДАВІЦА

АБРАДАВЫЯ ТКАНІНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБРАДАВЫЯ ТКАНІНЫ

    Адзiн з матэрыяльных атрыбутаў традыцыйнай абраднасцi беларусаў. У якасцi А. т. выкарыстоўвалi даматканыя, фабрычныя тканіны i разнастайныя вырабы з ix (прадметы адзення, ручнiкi, абрусы, посцiлкi i iнш.).

    Маглi быць тканіны, спецыяльна вырабленыя ддя пэўнага абраду (гл. Аброчныя тканіны), i прадметы штодзённага цi святочнага ўжытку, што набывалi абрадавую функцыю толькi ў пэўным абрадзе. Характар абраду вызначаў абставiны, час i спосаб вырабу тканіны (гл. Абыдзённiк), наяўнасць цi адсутнасць дэкору, асаблiвасцi арнаментальнага аздаблення, каларыстычных спалучэнняў (напр., перавага белых цi чорных колераў у жалобных, пасцяных тканінax).

    А. т. выконвалi некалькi функцый: сацыяльна-эканам. (памер пасагу, колькасны склад атрыбутаў нябожчыка), знакавую (вывешванне ручнiка як знака жалобы), эстэтычную (узорыстыя тканіны ў вясельным абрадзе), вызначалi нацыянальную або рэгiянальную прыналежнасць.

    А. т. звязаны з магiчнай сiмволiкай. Cімвaлам злучэння служылi ручнiк-падножнік, а таксама ручнiк, якiм звязвалi маладых на вяселлi. 3асцерагальнае значэнне мела ахвяраванне тканін на прыдарожныя, надмагiльныя крыжы (гл. Апатрапей).

    3 сiмволiкай ураддiвасцi звязана ахвяраванне узорыстых тканін бярозе як духу раслiннасцi ў вясенне-летнiх абрадах. Гл. таксама арт. Абрадавы касцюм.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8433




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz