ДЗЕДАВІЦА

КАМЯНІ З ЧАШАПАДОБНЫМІ ПАГЛЫБЛЕННЯМІ (“ЗОРНЫЯ МАПЫ”) Ў БЕЛАРУСІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМЯНІ З ЧАШАПАДОБНЫМІ ПАГЛЫБЛЕННЯМІ (“ЗОРНЫЯ МАПЫ”) Ў БЕЛАРУСІ

    Эратычныя валуны (больш за 1 м) з’яўляюцца не толькі характэрным элементам прыроды, але і этнакультурным кампанентам ландшафта Беларусі (Ляўкоў 1992, 1997). Даследаванні, якія пачаліся з 1977 г., выявілі больш за 1000 валуноў, якія непасрэдна звязаныя з мясцовымі нацыянальнымі традыцыямі (з іх больш за 300 падрабязна задакументаваныя).

    Шмат якія валуны маюць рознага кшталту адзнакі на сваёй паверхні (лічбы, знакі, надпісы, разоры, адтуліны, паглыбленні). Сярод іх ёсць асобная група з 29 валуноў, якія маюць на сваёй паверхні адзін і той жа тып паглыбленняў, відавочна штучнага паходжання, у форме чашападобнага паглыблення з дыяметрам 3 – 5 см і глыбінёй 1 – 5 см.

    Спіс камянёў:

    1) в. Сіпавічы Браслаўскі р-н Віцебская вобл. Колькасць ямак – 1.

    2) “Вялікі” камень, в. Кублічы Вушацкі р-н Віцебская вобл. Колькасць ямак – 1.

    3) “Дзюравы” камень, в. Каптаруны Пастаўскі р-н Віцебская вобл. Колькасць ямак – 1.

    4) “Вялікі” камень, в. Васілішкі Шчучынскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 2.

    5) “Чортаў” камень, в. Камена Вілейскі р-н Мінская вобл. Колькасць ямак – 2.

    6) “Вялікі” камень в. Літоўка Навагрудскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 2.

    7) в. Бароўцы Вілейскі р-н Мінская вобл. Колькасць ямак – 3.

    8) “Вялікі” камень в. Лушкавічы Мядзельскі р-н Мінская вобл. Колькасць ямак – 3.

    9) в. Галынка Зэльвенскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 3.

    10) “Пярун” камень в. Таўкіне Воранаўскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 4.

    11) в. Забалоцце Іўеўскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 4.

    12) “Будрэвічаў” камень в. Вялікая Кракотка Слонімскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 5.

    13) в. Рэмзы Воранаўскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 5.

    14) “Вялікі” камень в. Рэмзы Воранаўскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 6.

    15) в. Старае Дварышчы Браслаўскі р-н Віцебская вобл. Колькасць ямак – 7.

    16) “Седлавы” камень в. Занарач Мядзельскі р-н Мінская вобл. Колькасць ямак – 7.

    17) в. Уткі Вілейскі р-н Мінская вобл. Колькасць ямак – 10.

    18) “Вялікі” камень в. Дарагіляны Мастоўкі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 12.

    19) в. Вострава Зэльвенскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 12.

    20) в. Пашэвічы Браслаўскі р-н Віцебская вобл. Колькасць ямак – 14.

    21) “Вялікі” камень в. Балічы Шчучынскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 31.

    22) “Чортаў” камень в. Вялец Глыбоцкі р-н Віцебская вобл. Колькасць ямак – 33.

    23) “Вялікі” камень в. Зарэчча Шчучынскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 33.

    24) “Вялікі” камень в. Зеняўцы Шчучынскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – 35.

    25) “Вялікі” камень в. Мішуты Вілейскі р-н Мінская вобл. Колькасць ямак – 84.

    26) в. Дайнова Лідскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – больш за 50.

    27) в. Доўнары Іўеўскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – больш за 50.

    28) в. Урцішкі Іўеўскі р-н Гродзенская вобл. Колькасць ямак – больш за 50.

    29) “Вялікі” камень в. Дварышча Вілейскі р-н Мінская вобл. Колькасць ямак – да 100.

    Гэтыя валуны вылучаюцца з ліку іншых камянёў Беларусі недастатковасцю, альбо, як у большасці выпадкаў, поўнай адсутнасцю суправаджаючай этнаграфічнай інфармацыяй аб іх. Нават назвы валуноў былі зафіксаваны толькі для паловы з іх, большасць якіх проста адлюстроўвае вонкавыя асаблівасці.

    Яны проста згадваліся як “вялікія” камяні. Паколькі няма ніякага дакладнага прызнака ў мясцовых крыніцах, які б адносіўся да сутнаснай функцыі гэтых валуноў, магчыма, мы можам вызначыць гэта шляхам параўнання іх з аналагічнымі помнікамі ў суседніх рэгіёнах, дзе яны згадваюцца як камяні з чашападобнымі паглыбленнямі (такія камяні выяўлены на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Германіі, Скандынавіі і інш. (Тваўры 1999)).

    Адзінае меркаванне па гэтым пытанні пакуль яшчэ не вынесена, аднак пакуль існуе агульнапрынятае меркаванне, што групы ямак на паверхні валуноў з’яўляюцца старажытнымі выявамі зорнага неба (Мюлер 1939, Свяцкі 1962, Вайткявічус 1996, Вайшкунас 1996).

    Даследуемыя беларускія валуны выклікаюць цікавасць, але такая інтэрпрэтацыя была выкарыстана толькі для аднаго аб’екта (№20 - в. Пашэвічы Браслаўскі р-н). Яна была прапанавана літоўскім даследчыкам Ё. Вайшкунасам (1996), які мяркуе, што ямкі на валуне яўна прадстаўляюць сузор’е Касіяпея, якое ў беларускай традыцыі вядома пад назвай “Касары”.

    Хочацца спадзявацца, што і астатнія выявы могуць аналагічна інтэрпрэтавацца ў будучай публікацыі, якая будзе ўключаць асаблівасці помнікаў гэтага тыпу:

    1) Адносна вялікія с дыяметрам 5 – 12 м, плошчай паверхні 2 – 10 м. кв. Такія вымярэнні прыводзяць да ўстойлівай прыроды помніка.

    2) Прысутнасць тыпова плоскіх платформ (часта гарызантальных ці падобных сталу) уздоўж перыметра валуна, на якіх размешчаны ямкі, што сведчыць аб іх функцыянальнасці.

    3) Тыпалагічная блізкасць ямак па форме і памерах, незалежна ад структуры камяня, сведчыць аб штучным паходжанні ямак і адзіным падыходзе да іх стварэння. Валуны дадзенага тыпу знаходзяцца пераважна на паўночным-захадзе Беларусі.

    Гэта не пераклікаецца з геалагічным размеркаваннем вялікіх эрратычных валуноў, але добра суадносіцца з арэалам археалагічнай культуры Панёманскай шнуравой керамікі (мясцовы варыянт балцкай культуры).

    Гэта паказвае, што такія помнікі, то бок камяні з чашападобнымі паглыбленнямі, альбо “зорныя мапы”, былі створаны прадстаўнікамі гэтай асобнай культуры. Адсюль можна меркаваць, што яны былі створаны ў перыяд паміж 2000 – 1500 гг. да н.э.

    Крыніца: http://zmicierbielapol.livejournal.com/82189.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz