ПАНЯДЗЕЛАК
першы дзень тыдня, лічыцца цяжкім і нешчаслівым. Вядома некалькі версій адмоўнага стаўлення да гэтага дня. Адны інфарматары сцвярджаюць, што П. – дзень цяжкага пахмелля пасля нядзельнага святкавання. Іншыя спасылаюцца на тое, што пасля дня адпачынку не адразу хочацца брацца за справу.
Каб зразумець прычыны негатыўнага стаўлення беларусаў да П., трэба ўпісаць яго ў больш шырокі кантэкст аднародных з’яваў, дамінавальнай і яднальнай рысай якіх’ будзе сімволіка пачатку любой справы: сяўбы, зажынак, родаў, радзінаў, вяселля, пачатку года, дня і, зразумела, тыдня.
Народная парэміялогія сведчыць: “Не пашанцавала з ранку, не пашчасціць і вечарам”; “Нарадзілася цялятка з плямкай – з плямкай і памрэ”4 “Як сустрэнеш Новы год, такім ён і будзе”. П. – “мужчынскі” дзень, што дапамагае зразумець некаторыя асаблівасці сялянскага гаспадарання.
Напрыклад, не пажадана было садзіць курыцу на яйкі, таму што маглі вывесціся адны пеўнікі. І наадварот, гэты дзень лічыўся спрыяльным для пасадкі фасолі, агуркоў і арбузоў. Ноч з П. на аўторак лічыцца спрыяльнай для зачацця хлопчыка, а вечар П. – спрыяльны для квашання капусты.
У XX ст. з’явіліся дадатковыя перасцярогі, звязаныя з гэтым днём: не пажадана класціся ў бальніцу – доўга хварэць будзеш; народныя лекары таксама не раяць звяртацца па дапамогу ў гэты дзень, распачынаць лячэнне цяжкіх або задаўненых захворванняў.
На гэтым жа прынцыпе трымаецца і агульнавядомая выснова, сфармуляваная ў прыказцы “У панядзелак нават цыган у дарогу не збіраецца, бо не пашанцуе”. Гэта значыць, чалавек, які ўсё жыццё вандруе па свеце, і той трымаецца перасцярогі не рушыць з месцак ў першы дзень тыдня.
Калі ж гаворка ідзе пра селяніна – земляроба, які “прыкпеў” да свайго лапіка і пакідае яго толькі тады, калі трэба патрапіць на базар або кірмаш, гэта перасцярога набывае характар табу.
Сон, які прысніцца ў П., збываецца толькі для тых людзей, якія нарадзіліся ў гэты дзень. Каб быць заўсёды пры грашах, нельга ў П. стрыгчы пазногці.
Разам з тым беларускія легенды апавядаюць пра тое, што “ў панядзелак свет снаваўся”, а таму, маўляў”, усякую справу лепей распачынаць менавіта з П.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3983
ПАНЯДЗЕЛАК
Панядзелак – адзін з самых складаных дзён тыдня. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян за ім устойліва замацавалася характарыстыка неспрыяльнага дня. Першы, або пачатак, мадэляваў, у значнай ступені прадвызначаў развіццё падзей як на адзін дзень, так і на ўвесь тыдзень, месяц, год ці нават усё жыццё.
Народная мудрасць даволі безапеляцыйна падводзіць вынікі: «Не пашанцавала з раніцы, не пашэнціць і вечарам». За панядзелкам замацавалася вызначальная рыса «цяжкі», у сэнсе «бесперспектыўны», «неспрыяльны» для распачынання важных спраў.
У традыцыйнай культуры славян гэтым эпітэтам пазначаны яшчэ толькі адзін суб'ект культуры – чалавек з «цяжкай» рукой, якому нельга было засяваць, купляць карову ці парасят, быць сватам, нават наліваць чарку гарэлкі – усё пойдзе прахам: насенне не прарасце, жывёла не будзе гадавацца, заручыны не ўдадуцца, гарэлка «колам» стане.
«У панядзелак работы не пачынай і ў дарогу не выязджай» – негатыўнае стаўленне да гэтага дня з'явілася падставай цэлага шэрагу забарон, якія датычыліся гаспадарчай дзейнасці чалавека і яго паводзін.
У панядзелак не пачыналі вяселле, улазіны, не здзяйснялі куплю-продаж; не пазычалі грошы; не саджалі лён і капусту; не садзілі птушку на яйкі – будуць адны пеўнікі. У характарыстыцы панядзелка ёсць і станоўчыя моманты.
Разлічваючы на магію «першага», некаторыя гаспадыні сеялі ў панядзелак фасолю, гарбузы і агуркі: «Першы дэнь – першыя й гурочкі, не будэ пустацвету».
Менавіта за тое, што панядзелак стаў першым днём тыдня, з яго часцей за ўсё пачыналіся святочныя тыдні: Масленічны, Велікодны, Русальны (Духаў дзень) і інш. Шыльным, Шылаватым панядзелкам пачынаўся Перадвелікодны пост.
Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».
Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d9ab7252f174785f.html
ПАНЯДЗЕЛАК
Адным з самых складаных для разумення сваёй сэнсавай нагрузкi дзён тыдня быў i застаецца панядзелак . Сярод культуролагаў i гiсторыкаў культуры iснуюць розныя погляды на пытанне аб пачатку адлiку дзён тыдня ў той адзiнцы часу, якая завецца тыднем.
У адным выпадку панядзелак лiчыцца першым днём, г.зн. пачатковым момантам новага тыдня. З другога боку, гэты дзень успрымаецца другiм днём тыдня. Аднак у любым выпадку — першы ён на тыднi цi першы пасля нядзелi — за iм устойлiва замацавалася характарыстыка цяжкага, нядобрага, няўдалага дня.
l Магчыма, за вызначальнай роляй панядзелка як дня, якi будуе-мадэлюе жыццё чалавека цi сям’i на блiжэйшы тыдзень, тоiцца той яго лёс, якi сканцэнтраваны ва ўстоўлiвым словазлучэннi "З панядзелка на ўвесь тыдзень — шчасце або няшчасце". Негатыўнае стаўленне да гэтага дня з’явiлася падставай для цэлага шэрагу забаронаў, якiя датычацца гаспадарчай дзейнасцi чалавека, яго паводзiнаў у сям’i i дома:
l У панядзелак нiколi не пачыналi важныя, адказныя справы (пераход на новае месца працы, куплю-продаж i г.д.).
l Каб заўсёды быць з грашамi, старалiся не пазычаць iх у першы дзень тыдня: "У панядзелак грошы пазычаць — увесь тыдзень трата".
l Народныя лекары i знахары не раiлi ў панядзелак класцiся ў бальнiцу, гаварылi, што тады хвароба можа працягнуцца доўгi час.
l Вельмi ўважлiвай у панядзелак неабходна быць цяжарнай жанчыне. Ёй не раiлi ў гэты дзень працаваць i мець фiзiчныя зносiны з мужам.
l Нашы продкi лiчылi, што ноч памiж двума мужчынскiмi днямi (панядзелак — аўторак) можа быць спрыяльнай для зачацця хлопчыка.
l Па тых самых меркаваннях у гэты дзень не саджалi птушку на яйкi. Вопыт паказваў — вылупяцца адны пеўнiкi.
l У панядзелак нiколi не сеялi лён, не садзiлi капусту — з iх не будзе нiчога ладнага.
l Аднак у сувязi з тым, што панядзелак — мужчынскi дзень, на маладзiку можна квасiць капусту.
l "У панядзелак работы не пачынай i ў дарогу не выязджай", "У панядзелак нават цыган у дарогу не збiраецца" — красамоўныя прыказкi, якiя забаранялi выпраўляцца ў далёкi шлях менавiта ў панядзелак.
l Гэты дзень лiчыцца няўдалым для нараджэння чалавека, бо яго па жыццi будуць суправаджаць толькi гора з нястачай. Людзям, народжаным у панядзелак, цяжка даюцца вялiкiя справы, нягледзячы на тое, што характар у iх звычайна вельмi рашучы i ўпарты.
Амаль што ўсё ў iх жыццi залежыць ад настрою. Калi такому чалавеку вы паспрабуеце "пачытаць мараль", то сустрэнецеся з непераадольнай сцяной, а ў крайнiх выпадках набудзеце сабе ворага.
Народжаныя ў панядзелак любяць шмат размаўляць, але больш за ўсё любяць, каб iх слухалi i час ад часу хвалiлi. Яны нiколi не пазычаюць нiкому грошы, а на свае запазычанасцi хутка забываюцца.
Заўсёды заўважаюць слабыя бакi iншых людзей, аб чым не прамiнуць iранiчна сказаць пры вялiкай колькасцi народу. Народжаныя ў панядзелак ядуць шмат мяса, любяць кветкi. Тыя з iх, хто нарадзiўся блiжэй да вечара, — натуры больш мяккiя i душэўныя.
Аксана Катовiч, Янка Крук