ДЗЮЛІХІН БРОД.
На рэчцы Сярпейка, якая працякае каля в.Карэбы, есць брод, які называецца Дзюліхін. Пра яго складзена легенда. Жыла ў гэтай весцы недалека ад рэчкі дзеўка Мар’яна. І была яна непрыгожая і вельмі лянівая. Пакахала Мар’яна хлопца Васіля. Завіхалася яна каля яго і так і сяк, але хлопец не звяртаў на яе ўвагі.
Тады вырашыла Мар’яна звярнуцца да чараўніцы, каб тая дапамагла ей заваражыць Васіля. Чараўніца параіла дзеўцы злавіць жабу, забіць яе і зварыць. Пасля гэтага парубіць жабу на меленькія кавалачкі, пацерці, і гэты парашок дабавіць у страву і паднесці самой гэтаму хлопцу. Як сказала чараўніца, так Мар’яна і зрабіла.
Запрасіла яна хлопца да сябе ў госці. Але маці хлопца западозрыла нешта нядобрае і кажа сыну: “У Мар’яны можаш есць усё, акрамя той стравы, якую яна паднясе і скажа, што прыгатавала сама”. Мар’яна не ўмела гатаваць і зажарыла яешню, але Васіль не стаў яе есць. Раззлавалася Мар’яна, выбегла з хаты і выкінула яешню.
На двары пасвіліся свінні і яе з’еў кабан (у нашай весцы кажуць “дзюль”). З таго часу пачалі людзі заўважаць, што з дзюлем здарылася нешта няладнае. Як выйдзе Мар’яна з хаты, то ён бегае за ёй, не адстае, куды яна туды і ён. З таго часу Мар’яну празвалі Дзюліхай, а брод каля якога яна жыла – Дзюліхіным.
Крыніца: http://library.mogilev.by/kray/Culture/r7p14.html
|