ДЗЕДАВІЦА

АНДРЭЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АНДРЭЙ

    Прысьвятак народнага календара (13 сьнежня н. ст.), ушаноўвае апостала Андрэя Першазванага. Адметны варажбой, якую наладжвала моладзь (дзяўчаты звычайна варажылі на суджанага).

    Акрамя агульных формаў варажбы (выліваньне на ваду расплаўленага воску, выкраданьне мужчынскага адзеньня ды інш.), у гэты дзень дзяўчаты, загадваючы на суджанага, «высявалі» насеньне лёну ці канапель ля калодзежа, ля палонкі або ў пасьцелі і прыгаворвалі: «Сьвяты Андрэю, канапелькі сею, дай мне знаць, зь кім буду спаць?»

    Калі кінутае ў агародзе насеньне вясною добра прарастала, гзта абяцала дзяўчыне шчасьлівы шлюб. Каб жаданьні лепш збываліся, дзяўчаты цэлы дзень стараліся вытрымліваць пост і пазьбягаць размоваў.

    Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/76

    13 сьнежня н. ст. па царкоўным календары адзначаецца свята святога апостала Андрэя Першазванага. Гэта адзін з 12 вучняў Хрыста, брат апостала Пятра. Пасля зыходжання Святога Духа апостал Андрэй з Віфсаіды прапаведаваў у І стагоддзі Евангелле ў розных краінах, у тым лік і на славянскіх землях.

    Празваны Першазваным таму, што першы быў прызваны Хрыстом на апостальскае служэнне. Выратавальнік паклікаў яго разам з братам Пятром і двума сынамі быць сваімі спадарожнікамі.

    Па падданні, апостала прыгваздалі да крыжа, папярочныя брусы якога былі прыбіты накасяк. Такі крыж завуць Андрэеўскім. Андрэю Першазванаму дзяўчаты моляцца пра здольных добрых жаніхоў, а вечарамі варожаць пра сваіх суджаных. Шматлікія з іх па заведзеным звычаі напярэдадні дня апостала Андрэя выконваюць пост.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz