ДЗЕДАВІЦА

МАЛАДЗІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАЛАДЗІК МАЛАДЫ, ТВОЙ РОГ ЗАЛАТЫ”

    Найбольшая колькасць назіранняў і рэгламентацый, зафіксаваных у свядомасці нашых продкаў і адлюстраваных у творах вусна-паэтычнай спадчыны ўсходніх славян, звязана з першай квадрай Месяца — маладзіком.

    Хутчэй за ўсё станоўчыя адносіны да маладзіка грунтуюцца на асацыяцыі пачатку, растучага Месяца. Менавіта ў гэтую фазу Месяца выконвалі рад магічных і рытуальна-абрадавых дзеянняў для дасягнення жаданага выніку, для паляпшэння дабрабыту ў гаспадарцы і г.д.

    Асаблівымі знакамі павагі карыстаўся “маладзічок” сярод народных лекараў. Пераважную большасць хвароб, звязаных з пагаршэннем фізічнага стану чалавека, імкнуліся лячыць у першую квадру Месяца.

    У маладзіковы тыдзень звычайна пачынаюць сеяць, жаць, касіць і выконваць іншыя сельскагаспадарчыя работы, гледзячы па тым, што абяцае маладзік — пагоду ці дождж, мароз ці адлігу. Усе рытуальныя дзеянні, накіраваныя на павелічэнне дабрабыту, праводзілі толькі на “растучы” Месяц.

    Народная лекарка Н.Сцяпанава раіць, каб у вашым доме не пераводзіліся грошы, зрабіце так: наліце шклянку вады ў той дзень, калі нарадзіўся малады Месяц, пакіньце яе на падаконніку да таго дня, калі Месяц стане поўным, памыйцеся гэтай вадой, сказаўшы пры гэтым: “Як ты, Месяц, быў худы, ды стаў поўны, так і ў мяне ўсялякага дабра каб было поўна”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24659

    * У народзе лічылі: калі малады Месяц убачыш першы раз з правага боку, то ўвесь каляндарны месяц цябе будзе суправаджаць поспех, калі з левага — чакай непрыемнасцей.

    А таксама раілі: убачыўшы першы раз маладзік, “трымацца за грошы” і пералічыць іх або “пазвінець” меднымі манетамі ў кішэні.

    * Каб у калодзежы заўсёды было многа чыстай, празрыстай вады, капаць або чысціць яго пажадана было толькі на маладзіку.

    * У дні маладзіка раілі саджаць расліны (гародніну і садавіну, кветкі і хмызнякі), якія растуць уверх і пладаносяць над зямлёй.

    * Здаўна заўважылі, што дрэва, прышчэпленае на трэці дзень маладога Месяца, будзе расці хутка і ўжо на трэці год дасць першы ўраджай.

    * Найбольш спрыяльным часам для збору зёлак лічыўся перыяд “прыбываючых” дзён, а вось расліны, сабраныя ў першыя тры дні пасля поўні не дапамагаюць, а наадварот могуць толькі нашкодзіць здароўю чалавека.

    * Каб квашаная капуста добра захоўвалася і была хрусткай, дбайная гаспадыня ведае, што яе лепш ставіць у “мужчынскі” дзень тыдня (аўторак, чацвер) на першую квадру Месяца.

    * З надыходам маладзіка пчаляры таксама спяшаліся да сваіх вулляў: па іх меркаванні гэтая фаза Месяца спрыяла добраму раенню і развіццю пчаліных сем’яў.

    * Рыбакі і паляўнічыя выходзілі на паляванне і прыглядаліся да Месяца. Лічылася, што на маладзік у гэтай справе заўсёды шанцуе.

    * Увосень сяляне раскладалі на палях лён, каб вымачыць яго і тым самым “ачысціць” яго ад жалеза. Было заўважана, што калі лён сцяліць на маладым Месяцы, ён будзе бялюткім, калі ж на апошнюю квадру — зусім счарнее.

    * Каб сала не пажоўкла, парсюка трэба забіваць на “растучы” Месяц. Старыя людзі гаварылі, што калі ў гэтай справе не падгадваць “месяц”, то яно хутка пачне гнісці (“пышкарыць”, “слюзнуць”).

    * Зразумела, што чалавечы арганізм, які на 85 працэнтаў складаецца з вады, таксама не можа не адчуваць “растучы” Месяц. Лічылася, што дзіця, якое народзіцца ў гэты час, будзе даўгавечным, а ў старасці добра выглядаць з твару.

    * Авечая шэрсць пачынала адрастаць хутчэй, калі авечку стрыглі на маладзік.

    * Шмат захворванняў раілі лячыць або “загаворваць” на маладзік, напрыклад, зубны боль ці боль у галаве: “Маладзік малады, у цябе рог залаты, на моры купаўся, мне паказаўся. Табе цёмныя ночы — мне светлыя вочы. Табе на высату — мне на красату. Табе на ўбытак, а мне на прыбытак. Пытаўся стары ў маладога, ці баляць зубы (галава) ў мяртвога. Не баляць у смерці і ў мяне да смерці”.

    * Звычай кланяцца “маладому” Месяцу і звяртацца да яго з просьбамі аб здароўі распаўсюджаны сярод усіх славянскіх народаў.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24692

    Нягледзячы на пазітыўную сімволіку маладзіка, у некаторых сітуацыях “малады” Месяц мог нарабіць шкоды. Справа ў тым, што “растучы”, набіраючы моц, Месяц “цягнуў” за сабой не толькі станоўчыя працэсы.

    * Напрыклад, разам з Месяцам “ажывае” вадкасць ва ўсіх сваіх формах — прылівы і адлівы, сок у раслінах, вадкасць у чалавечым або жывёльным арганізме і г.д. Таму было заўважана, што рух вадкасці ў целе чалавека перашкаджае загойванню ран.

    * Па той жа прычыне ўкус змяі, ваўка ці шалёнага сабакі ў гэты час можа стаць трагічным для чалавека.

    * Добра ведалі: каб дзіця не было плаксівым, хутка навучылася есці самастойна, яго ніколі не адымалі ад грудзей падчас маладзіка.

    * На маладзік не чысцілі коміны, “бо пасля гэтага яны хутка зноў засмечваюцца сажай”.

    * Усе жыццесцвярждальныя абрадава-рытуальныя дзеянні прымяркоўвалі да “маладога” Месяца, але ведалі, што самымі спрыяльнымі для такіх спраў днямі з’яўляюцца тыя, якія максімальна прыбліжаны да поўні.

    Нашы продкі ніколі не забывалі асноўны прынцып народнага светасузірання — прынцып падабенства. Яны верылі ў тое, што дзейнічае неабвержная сувязь чалавека з космасам, прычым яна знаходзіцца ў самай прамой залежнасці: “Як Месяц на небе расце, прыбывае, так і шчасце, дабрабыт, грошы, здароўе ў хаце і сям’і будуць прыбываць”.

    * Як правіла, першы вянец новага зруба закладвалі толькі пад поўню. * У гэты ж час рабілі ўлазіны — засяляліся ў новую хату. Казалі: “Месяц расце, прыбывае, няхай і ў хаце дабро і шчасце прыбывае”.

    * Самымі шчаслівымі лічылі тых, хто справіў сваё вяселле за некалькі дзён да поўні. Нездарма часцей за ўсё на вяселлі казалі: “Жадаем шчасця поўню”.

    * Тыя, хто займаўся рыбным промыслам, прасілі, каб ніткі на сеткі прала цяжарная жанчына і абавязкова пад поўню, каб у гэтых сетках было заўсёды “поўна” рыбы.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24738

    Хутчэй за ўсё, станоўчыя адносiны да маладзiка грунтуюцца на асацыяцыi з пачаткам, растучым Месяцам. А можа прычына ў тым, што маладзiк мае два рагi i нагадвае кароўку-кармiцельку, якая дапамагала ўтрымлiваць шматдзетную сям'ю. Менавiта ў гэтую фазу Месяца выконвалi шэраг магiчных i рытуальна-абрадавых дзеянняў для дасягнення жаданага вынiку, для паляпшэння дабрабыту ў гаспадарцы i г.д.

    Асаблiвымi знакамi павагi карыстаўся "маладзiчок" сярод народных лекараў. Пераважную большасць хваробаў, звязаных з пагаршэннем фiзiчнага стану чалавека, iмкнулiся лячыць у першую квадру Месяца.

    Усе жыццесцвярджальныя абрадава-рытуальныя дзеяннi прымяркоўвалi да "маладога" Месяца, але ведалi, што самымi спрыяльнымi яго днямi з'яўляюцца тыя, якiя максiмальна наблiжаны да поўнi. Нашы продкi верылi ў тое, што дзейнiчае неабвержная сувязь чалавека з космасам: "Як Месяц на небе расце, прыбывае, так i шчасце, дабрабыт, грошы, здароўе ў хаце i сям'i будуць прыбываць".

    Як правiла, першы вянец новага зруба закладвалi толькi пад поўню. У гэты ж час рабiлi ўлазiны — засялялiся ў новую хату. Самымi шчаслiвымi лiчылi тых, хто справiў сваё вяселле за некалькi дзён да поўнi.

    Нездарма часцей за ўсё на вяселлi казалi: "Жадаем шчасця поўню". Тыя, хто займаўся рыбным промыслам, прасiлi, каб нiткi на сеткi прала цяжарная жанчына i абавязкова пад поўню, каб у гэтых сетках было заўсёды "поўна" рыбы.

    Маладзiковая фаза Месяца i гаспадарка Прывядзём яшчэ некалькi прыкладаў, узятых з розных сфераў жыцця i дзейнасцi чалавека, якiя пацвярджаюць, што паспяховае правядзенне шэрагу гаспадарчых спраў шмат у чым прадвызначаецца патэнцыялам Месяца, якi расце i набiрае моц: Усе рытуальныя дзеяннi, накiраваныя на павелiчэнне свайго дабрабыту, праводзiлi толькi на "растучы" Месяц.

    Каб у вашым доме не пераводзiлiся грошы, зрабiце так: налiце шклянку вады ў той дзень, калi нарадзiўся малады Месяц, пакiньце яго на падваконнi да таго дня, калi Месяц стане поўным, памыйцеся гэтай вадой, сказаўшы пры гэтым: "Як ты, Месяц, быў худы, ды стаў поўны, так i ў мяне ўсялякага дабра каб было поўна".

    Каб у калодзежы заўсёды было многа чыстай, празрыстай вады, капаць або чысцiць яго пажадана было толькi на маладзiк. У днi маладзiка раiлi саджаць раслiны (гароднiну i садавiну, кветкi i кустарнiкi), якiя растуць уверх i пладаносяць над зямлёй.

    Здаўна заўважылi, што дрэва, прышчэпленае на трэцi дзень маладога Месяца, будзе расцi хутка i ўжо на трэцi год дасць першы ўраджай. Найбольш спрыяльным часам для збору зёлак лiчыўся перыяд растучага Месяца, а вось раслiны, сабраныя ў першыя тры днi пасля поўнi, не дапамагаюць, а наадварот могуць толькi нашкодзiць здароўю чалавека.

    Каб квашаная капуста добра захоўвалася i была хрусткай, дбайная гаспадыня ведае, што яе лепш ставiць у "мужчынскi" дзень тыдня (аўторак, чацвер) на першую квадру Месяца. Зразумела, што чалавечы арганiзм, якi на 85 % складаецца з вады, таксама не можа не адчуваць растучага Месяца.

    Лiчылася, што дзiця, якое народзiцца ў гэты час, будзе ў старасцi добра выглядаць з твару — быццам бы маладзiк. Каб валасы i пазногцi раслi хутчэй, стрыгчы iх неабходна на першую квадру.

    Разам з тым, па меркаваннях нашых продкаў, у некаторых сiтуацыях "малады" Месяц мог нарабiць шкоды. Напрыклад, разам з Месяцам "ажывае" вадкасць ва ўсiх сваiх формах — прылiвы i адлiвы, сок у раслiн, вадкасць у чалавечым або жывёльным арганiзме i г.д.

    Таму было заўважана, што рух вадкасцi ў целе чалавека перашкаджае загойванню ранаў. Па той жа прычыне ўкус змяi, ваўка цi шалёнага сабакi ў гэты час можа стаць трагiчным для чалавека.

    Добра ведалi, каб дзiця не было плаксiвым, хутка навучылася есцi самастойна, яго нiколi не адымалi ад грудзей на маладзiк.

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz