ДЗЕДАВІЦА

ВАРАЖЫЦЬ НА ВЯНКУ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 39
    Гасцей: 39
    Карыстальнікаў: 0

    ВАРАЖЫЦЬ НА ВЯНКУ

    У структуры пераважнай большасцi рытуальна-абрадавых комплексаў прыкметнае месца займае варажба моладзi аб сваёй далейшай долi. Звычайна гэта бывае ў днi зiмовага i летняга сонцастаянняў або веснавога i асенняга раўнадзенстваў, г. зн. у днi своеасаблiвых часавых "разрываў".

    Прычым па форме i методыцы правядзення варожбы былi даволi разнастайныя. Аб’ектам варажбы мог стаць галоўны атрыбут таго цi iншага свята.

    Калi дым ад патушанай свечкi на Восеньскiя Дзяды будзе вiцца ўгару або пацягнецца ў чырвоны кут, лiчылася, што сям’я на працягу наступнага года застанецца ў поўным складзе, калi ж дым пацягнецца да дзвярэй, гэта прадказвала хуткую бяду — смерць аднаго з дамачадцаў.

    Галоўным атрыбутам варажбы, вядома ж, з’яўлялiся сплеценыя вянкi. Заўважым, што iснавала два варыянты дзявочай варажбы. Адзiн з iх датычыўся далейшага стану вянка.

    У аснове гэтага варыянта ляжала супрацьстаянне Жыцця i Смерцi. Жывы (жыццё) — рухомы, прыгожы, чырвоны, здаровы, дужы, вясёлы, прывабны. Нежывы (смерць) — збялеў, пасiнеў, счарнеў, скруцiўся, зморшчыўся, завяў, змарнеў, зрабiўся нерухомым.

    На Сёмуху дзяўчаты завiвалi вянкi, а праз тыдзень прыходзiлi i глядзелi, у якiм стане яны знаходзяцца: "Варажылi на iх: чый вянок праз тыдзень застанецца вясёлы — будзе тая жыць.

    Другi варыянт варажбы быў у большай ступенi звязаны з купальскiмi святкаваннямi. Дзяўчаты плялi як мiнiмум два вянкi (на сябе i на свайго хлопца), а маглi — i болей, калi хацелi паваражыць адразу на некалькi чалавек.

    Важная акалiчнасць: спачатку кожны вянок дзяўчына надзявала сабе на галаву, а потым iшла да вады (рэчка, возера, сажалка) i пускала па ёй гэтыя вянкi. А назаўтра iшла i глядзела, куды вянок прыплыў, да вянка якога мальца.

    Загадвалi не на аднаго хлопца, а на двух, трох, i пазначалi кожны вянок. Пры гэтым прытрымлiвалiся абавязковага правiла, характэрнага для пераважнай большасцi варыянтаў варажбы: як толькi вянок апускаўся на ваду, дзяўчаты збiралiся i iшлi дадому, па дарозе нi з кiм не гаворачы.

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=32857




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz