КАМЕТА, МЯТЛА
Нябеснае свяціла, якое, зрэдзьчасу з’яўляючыся на зорным небе, прадвяшчала розныя няшчасці: войны, голад, паморак ды інш. Па тым, у які бок у К, апушчаныя “рогі” (хвост), меркавалі, які край будзе “змецены” ўшчэнт (адсюль народная назва К. – Мятла).
Самую вялікую шкоду прыносіла тая К., што перакідвалася ў чорную бабу” (пошасць). Існавала павер’е, што ёсць К., якія на небе зусім не бачныя, а толькі на сонцы. Калі такая К. затуліць сонца, то здараюцца сонечныя зацменні, але шкоды яна не прыносіць.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2282
|