ДЗЕДАВІЦА

ВЕЛІКОДНАЕ СНЕДАННЕ Ў СЯМ'І
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБРАД ВЕЛІКОДНАГА СНЕДАННЯ Ў СЯМ'І

    На Вялікдзень пасля рэзурэкцыйная святой Імшы сям'я збіраецца за ўрачыстым снеданнем вакол па-святочнаму накрытага стала, аздобленага зялёнымі сцяблінкамі раслін, кураняткамі, парасткамі пшаніцы, якія сімвалізуюць новае жыццё, атрыманае на святым хросце.

    У цэнтры стала ставіцца велікодны сямейны пасхал, фігурка велікоднага ягняці і асвячоныя патравы. Снеданне трэба пачаць з супольнай малітвы аб Божым длагаславенні, аб дарах Святога Духа для Святога Айца, аб ласцы навяртання для няверуючых, аб міры на зямлі, аб суцяшэнні для самотрых і тых, хто пакутуе.

    Гаспадар запальвае сямейны пасхал, падымае яго ўгару і гаворыць:

    -Сапраўды Пан Уваскрос! Аллелюя!

    Усе адказваюць:

    -Дзякуем Пану Богу! Аллелюя!

    Айцец:

    -З радасцю сабраліся мы ў нашым сямейным асяроддзі, каб урачыста адзначыць памятны дзень Уваскрасення нашага Пана. Я жадаю ўсім вам, каб супакой і радасць запанавалі ў вашых сэрцах, каб усе мы сведчылі сённяшняму свету аб уваскрэслым Хрысце і паўсюдна абвяшчалі, што Пан сапраўды ўваскрэс.

    Ахопім думкамі і сэрцам усіх нашых сваякоў і сяброў, жывых і памерлых, агорнем увесь свет і будзем прасіць: Усе: Ойча наш...

    У канцы бацька сям'і моліцца:

    -Божа, у сённяшні дзень Ты перамог смерць і адчыніў нам брамы вечнасці, дай нам удзельнічаць у перамозе Твайго Сына Езуса Хрыста над грахом, каб мы былі годныя прыняць удзел у Яго вечным жыцці. Які вечна жыве і валадарыць.

    Усе:

    -Амэн.

    Крыніца: http://brestcatholic.by/index.php?option=com_content&view=article&id=223:abrad-velikodnaga-snedannia-u-siamji&catid=65:anons&Itemid=48




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz