БОЖАЯ КАРОЎКА
БОЖАЯ КАРОЎКА, ПАЛЁТКА, КЛЕМКА, ПЯТРУШКА, ПЕТРЫК, АНДРЭЙКА, ВЫДРЫК i iнш., распаўсюджаны жучок чырвонай у кропачкі афарбоўкi, адзiн з найбольш мiфалагiзаваных iнсектаў, якi мае шмат iмён у беларускай мове i яшчэ больш у мовах славянскiх.
Асобнага падання пра паходжанне божай кароўкі не знойдзена, сiмволiка яе высвятляецца праз фальклорныя тэксты, найперш праз дзiцячыя заклiчкi, што маюць характар варажбы пранадвор’е i пра асабiсты лёс.
У iншых жанрах i формах культуры (загадках,павер’ях, абрадах) божая кароўка не атрымала адлюстравання. На аснове аналiзу славянскага лiнгвiстычнага i паэтычнага матэрыялу вучоныя прыйшлi да высновы, што божая кароўка мае дачыненне да асноўнага мiфа, звязваецца з некалькiмi матывамi i персанажамi.
Па беларускiх фальклорных матэрыялах можна меркаваць, што божая кароўка магла выконваць ролю пасланца да Бога (да сонца): «Божая кароўка, Паляцi на небка, Прынясi нам хлебка, Чорнага i белага, Толькi не гарэлага».
Па палёце божай кароўкі варажылi пра над-вор’е; пасадзiўшы на далонь, рэцытавалi: «Палётка, палётка, Цiбудзiць заўтра пагодка? Калi бу-дзiць, дык ляцi, А ня будзiць, ды ксядзi».Пра асабiсты лёс варажылi таксама: «Клемка, клемка, дзе мая дзеўка? Цi ў гэтым баку, цi ў гэтым баку (па-казваючы напрамак), Цi ў жоўтым пяску? Цi конi пасець, цi ў зямлi гнiець?»
Крыніца: http://sonca.by/nashi-tradicii/tradicii.html?start=20
|