АЗЯРНІЦЫ
Міфічныя насельніцы Чорнага возера, што знаходзіцца ў лесе, недалёка ад вёскі Брусы Мядзельскага раёна. Уяўляліся ў выглядзе маладых жанчын з доўгімі зеленаватымі валасамі, цёмнай скураю і ступнямі ў выглядзе плаўнікоў. На дотык вельмі халодныя і замест крыві ў іх нібыта вада. Апранутыя ў сукні, сплеценыя з багавіньня. Выходзячы на бераг, размаўляюць на незразумелай, як быццам птушынай, мове і сьпяваюць падобна да салоўкаў.
Глыбока пад вадою іх сьпеў нагадвае жабінае крактаньне. Чалавек, які ўбачыць азярніцаў, не павінен выдаць сябе, каб не быць зацягнутым імі ў багну. Гэта пагражае і тым, хто купаецца ў возеры. Азярніцы сваіх ахвяраў не адпускаюць. Відавочна, азярніцы з'яўляюцца мясцовай мадыфікацыяй русалак. Гл. таксама Начніца (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
АЗЯРНІЦЫ
У возеры, што каля вёскі Брусы на Мядзельшчыне, жылі Азярніцы — істоты, падобныя да маладых жанчын. У Азярніц доўгія зеленаватыя валасы, цёмная скура, ступні ў выглядзе плаўнікоў. I хоць знешне істоты нагадваюць людзей, замест крыві ў іх нібыта вада, і на дотык яны вельмі халодныя. Размаўляюць Азярніцы на незразумелай мове, што нагадвае птушыную.
Адзенне носяць сплеценае з багавіння. Па начах, калі свеціць месяц, Азярніцы выходзяць на бераг і спяваюць салоўка мі. Бывае, спяваюць яны і глыбока пад вадою. Тады іхнія спевы нагадваюць жабінае крактанне. Калі раптам які чалавек убачыць Азярніц, ён не павінен сябе выдаваць, бо яны зацягнуць яго ў самую багну, да сябе, і ўжо не адпусцяЦь. Гэта ж чакае і таго, хто асмеліцца выкупацца ў возеры. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/23.htm
|