АЛЕНА.
3/21чэрвеня Алена. «Каля святой Алены гароды ўжо добра зялены». Лічылася, што пасеяны на Алену лён будзе асабліва ўдалы.
Перакананне было падмацавана сугуччам «лён — Алена», што ў народным уяўленні рабіла святую нібыта апякункаю гэтай палявой культуры, і засталося замацавана ў прыказцы: «Сей лён на Алену — будзе кашуля па калена».
Выпраўляючыся на сяўбу, апраналі чыстую бялізну, каб і лён вырас чысты. У кашолку з насеннем клалі вараныя яйкі, якія, прыехаўшы на ніву, сейбіт падкідаў угору, каб лён быў высокі і з буйнымі галоўкамі.
|