ДЗЕДАВІЦА

МЁРТВАЯ ВАДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МЁРТВАЯ ВАДА

    Мёртвай вадой называлi тую, якую выкарыстоўвалi падчас надыходу смерцi, абмывання нябожчыка i падчас выканання розных рытуальных дзеянняў, звязаных з пахаваннем чалавека. Так, народная традыцыя забараняла карыстацца той вадой, якая знаходзiлася ў хаце ў момант смерцi чалавека – яе тут жа вылiвалi ў двор, а вядро цi iншы посуд трэба было перавярнуць.

    Асаблiва небяспечнай у энергетычным плане лiчылi ваду, якой абмывалi нябожчыка. І гэта меркаванне было зусiм не беспадстаўным: вада забiрала на сябе ўсю iнфармацыю, якую назапашваў чалавек на працягу свайго жыцця, уключаючы i сам момант смерцi. Таму яе старалiся вылiць туды, дзе нiколi не будуць хадзiць чалавек цi свойская жывёла.

    Сiмвалам нязгаснасцi жыцця быў пастаянны агонь у печы. Аднак як толькi ў хаце памiраў чалавек, агонь у печы тут жа залiвалi вадой. Менавiта таму стравы для памiнальнага стала (а прыгатаванне ежы нiколi не абыдзецца без вады) гатавалi ў суседзяў цi родзiчаў, а не там, дзе знаходзiўся нябожчык. Калi нябожчыка павязуць хаваць, трэба было хуценька вымыць хату.

    Ваду для гэтага старалiся браць са святой крынiчкi, каб «ажывiць» жытло, быццам бы стварыўшы яго наноў. Адна абавязковая ўмова: ваду, якой мылi падлогу за нябожчыкам, вылiвалi на скрыжаванне дарог толькi тады, калi пахавальная працэсiя вернецца з могiлак. Калi людзi вярталiся з могiлак, дзе яны развiтвалiся з памерлым, то павiнны  былi памыць рукi, каб вада забрала на сябе адмоўную iнфармацыю.

    Самае галоўнае правiла, якое трэба бездакорна выконваць у дачыненнi да «мёртвай»  вады, наступнае: яна не павiнна трапiць у рукi злыдняў, якiя могуць з яе дапамогай тварыць свае «чорныя» справы. Калi ў выпадку купання дзiцяцi ваду трэба было захоўваць на працягу ночы i вылiваць толькi з першымi промнямi сонца, то «мёртвую» ваду знiшчалi адразу ж.

    Аўтар: «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/a4d44b70c8396d2a.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz