ДЗЕДАВІЦА

ДВАРАВЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДВАРАВЫ

    Дваравы Персанаж беларускай народнай дэманалогіі, сядзібны дух – апякун двара, падворка, блізкі да Дамавіка. Згадваецца Д. пераважна ў замовах. Названы Д. паводле характэрнага месца свайго жыхарства – двор і надворныя пабудовы.

    Апошняе збліжае яго таксама з Хлеўнікам. Можа мець жонку(“дваравіца”) і дзетак. “Свой” Д. апякуецца хатняй жывёлай, асабліва ўлюбёнай масці, і варагуе з “чужымі” Д., ахоўвае жывёлу ад іх, а таксама ад чужога “палявога”, “падмежніка”, “кацярэжніка”, “грыбоўніка”.

    Гаспадары імкнуліся задобрыць свайго Д., частуючы яго і звяртаючыся са словамі: “Цар хазяюшка дваравой! Царыца хазяюшка дваравіца! І дарую я цябе і хлебам, і соллю, і нізкім паклонам, а што сам ем, п’ю, цем цябе дару.

    А ты, хазяюшка – бацюшка і хазяюшка – матушка, мяне берагі і скацінку блюдзі!” У некаторых мясцовасцях ( на Смаленшчыне) Д. мог удзень быць падобным да змея (параўн. Хут) з галавой пеўня, а ўначы – да гаспадароў сядзібы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1212




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz