ДЗЕДАВІЦА

ПАЛЕСКІ АБРАД “КУСТ”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 5
    Гасцей: 5
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЛЕСКІ АБРАД “КУСТ”

    08.06.2009

    Траецкі абрад “Куст”, або “Ваджэнне Куста”, праводзіўся наступным чынам. У першы або другі дзень Тройцы збіраліся вясковыя дзяўчаты, якія выбіралі самую прыгожую з моладзі перадшлюбнага ўзросту.

    Дзяўчаты ішлі ў лес і выконвалі там працэдуру рытуальнага пераапранання — перанараджэння абранай дзяўчыны. З яе здымалі ўсё адзенне і ўпрыгожвалі-апраналі вянкамі з зеляніны — раслін і дрэў.

    Вось гэта пераапранутая-пераўвасобленая дзяў-чына і атрымала назву Куст. Акрамя таго, Кустом называлі сам абрад і паэтычны вобраз, які фігурыраваў у цыкле “куставых” песень.

    Дзяўчыну-Куст вялі ў вёску і з удзелам вялікай колькасці дзяўчат-пагодкаў выконвалі абрадавы абход. У пэўнай ступені гэта нагадвала абход вёскі калядоўшчыкамі.

    “Войско дэвоцкэе” пачынала абход з якога-небудзь канца вуліцы, падыходзіла да кожнага з гаспадарскіх двароў і спявала куставую песню, у якой гучаў зварот да гаспадароў з просьбай што-небудзь падарыць Кусту.

    Гаспадары сустракалі гурт моладзі перад парогам хаты. На стале, які мог стаяць тут жа, перад парогам, або на ручніку на руках гаспадыні былі падарункі-ахвяраванні: хлеб, яйкі, грошы.

    Адна з удзельніц абходу прымала падарункі і складвала ў торбу. Кампанія дзякавала гаспадарам і ішла далей: “Вэлічав кожну хату Куст, ...він нэ мынав нэяку хату”.

    Пасля таго абходу вёскі гурт накіроўваўся зноў да таго месца, дзе Куста пераапраналі, і “разбіралі” яго назад. Дзяўчына апранала на сябе звычайнае адзенне, а вось што адбывалася далей з зелянінай, то інфарматары распавядаюць пра гэта па-рознаму.

    У адным выпадку яго вешалі “на коворот” (на калаўрот, якім са студні даставалі ваду), проста раскідалі па зямлі, нехта спальваў, аднак не прасочвалася тэндэнцыя абавязковага знішчэння, як, напрыклад, чучала Масленіцы.

    Фінальным акордам святочнай урачыстасці была агульнавясковая вячэра ў адной з вялікіх хат. Спявалі песні, узгадвалі незвычайныя падарункі, расказвалі пра выключныя выпадкі, якія здараліся ў мінулыя гады.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz