ДЗЕДАВІЦА

БЕЛАЯ БАБА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЕЛАЯ БАБА

    Мiфiчная iстота, якая з’яўляецца да людзей з мэтаю прадказання хуткага наблiжэння iх канчыны цi ў момант развiтання чалавека з жыццём. С. лiчылася маткаю грахоў, таму жыве ў пекле i адтуль пасылае яе па людскiя душы галоўны чорт. Адначасова верылi, што С. забiрае людзей не па свайму выбару, а тых, каго Бог ёй прызначыць.

    Як i ўсялякі пашыраны персанаж народнай мiфалогii, С. у апавяданнях набыла шматаблiчны вобраз страшнай iстоты, залежна ад асаблiвасцяў лакальных уяўленняў. С. малявалася дзеваю, ростам вышэйшаю за дрэвы, з вогненным вянком на галаве i акрываўленай хусткай у руцэ, i дзе яна ступала — там пакрывалi зямлю свежыя магiлы; у якi бок памахала хусткаю — там пусцелi гарады i сёлы; у якое акно прасоўвала руку — там не заставалася нiводнай жывой душы.

    С. паўставала ў аблiччы бледнай i схуднелай жанчыны, загорнутай у белае пакрывала (саван), падобнае да шлюбнага адзення, з густым вэлюмам. С. падавалася i як старая худая баба з вялiкiмi зубамi цi з сатлелым тварам нябожчыцы. Часта С. мела выгляд шкiлета. Абавязковым атрыбутам С. была доўгая вострая каса, якая была не толькi яе эмблемай, але i зброяй.

    Тым, каму прыйшла пара памiраць, С. праводзiць касою па горле, а мяцёлкаю, каб слядоў не засталося, замятае сляды крывi. Нябачная С. часам «душыць» чалавека, а таксама стаiць у яго над галавою, i ў рот яму з касы падае кропля смерцi, ад чаго той i памiрае. С. любiць прыходзiць перад усходам Сонца, у гадзiны, кратныя тром: а 9–ай i 12–ай ранiцы, а 3–яй, 6–ай, 12–ай увечары.

    З паўночы i да ўсходу сонца С. забiрае чалавечыя жыццi, не трымаючыся тэрмiнаў. Падчас агонii блiзкiя аддаляюцца ад пасцелi хворага, спыняюць размовы, плач, рух, каб не збiць хворага з апошняга шляху i не падоўжыць ягоных пакутаў, цяжэйшых за ўсе перажытыя.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5343

    БЕЛАЯ БАБА

    Белая Баба, Дзеўка - прадвесніца няшчасця. Вонкава Белая Баба - гэта высокая жанчына апранутая ў белую тканіну з галавы да ног. Яна раптам з'яўляецца часцей за ўсё з лесу на дарозе. Белая Баба звычайна стаіць моўчкі з зачыненымі вачамі ці плача і галосіць.

    Часам яна просіць купіць ёй белую тканіну, а наўзамен прадказвае будучыню. Знікае таксама раптам, як і з'яўляецца. Сваім з'яўленнем яна прадвесціць няшчасце, вайну, хваробу, смерць.

    Калі ў хаце знаходзіўся хворы, для таго, каб не дапусціць Белую Бабу пад ганкам закопвалі кабыліную галаву, вешалі касу над варотамі ці на верхнім вушаку дзвярэй, утыкалі пад трамай ядлаўцовую галінку, прыбівалі да парога падкову.

    Крыніца: http://blogs.privet.ru/user/angel-padschij/tags/56685




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz