ДЗЕДАВІЦА

НАЛІСНІКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НАЛІСНІКІ

    Тонкія бліны з пшанічнай мукі. Называлі таксама налеснікі. Муку, часам падмяшаўшы трохі крухмалу, раскалочваюць у вадзе або малацэ на рэдкае цеста (на бліны разводзяць гусцей), дадаюць яйка.

    Каб. Н. былі больш пышнымі і мяккімі, яечны бялок збіваюць на пену і, дадаючы патроху, падмешваюць у цеста. На патэльню цеста наліваюць тонкім слоем, каб толькі закрыць яе дно.

    У Н. загортваюць (завіваюць) тварог, мак, мятыя ягады, мёд, варэнне, скваркі, у наш час – фарш з варанага мяса. Часта Н. спажываюць без нагынкі: перагінаюць іх у чатыры столкі і складваюць у макацёр ці рондаль, заліваюць смятанай або маслам і ставяць у печ (у лёгкі дух); ядуць таксама з мёдам, варэннем.

    Вядомы на Беларусі амаль паўсюдна. На Слаўгарадчыне Н. называлі тоўстыя бліны з хлебнага цеста. Тонкія бліны з аўсянай мукі ў Докшыцкім р-не называюць цадовікі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/17919

    Наліснікі былі абавязковай стравай на памінках. Іх пеклі і на Масленіцу.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz