ЛЮСТЭРКА
У народных уяўленнях сімвал “падваення” рэчаіснасці, мяжа паміж светамі, прадмет – абярэг. Л. у месцы знаходжання прадстаўніка іншага свету адкрывае да таго доступ, робячы тым самым яго бачным для людзей, і таму Л. “не любілі” Дамавік, Хохлік, які дакучаў каню, хваробаносная жаба ды інш.
Адлюстраванне нячыстай сілы ў Л. нават вяло да страты ёю сваёй адмоўнай моцы, што звязвалася, акрамя іншага, і з эфектам падваення, і з агульнай негатыўнай семантыкай парнасці. У сакральны час, калі выкліканне прадстаўнікоў іншасвету было абавязковай умовай, Л. выдатна выконвала ролю медыятара, што яскрава назіраецца ў антычных абрадах.
Выкарыстанне гэтага прадмета канструявала сітуацыю наведвання таго свету і яго бачанне, бачанне фактычна духа продка, які набывае выгляд жаніха і завецца “суджаны”. Глядзецца ў Л. забаранялася немаўляці, што пагражала пераўтварэннем яго ў чарадзея, магло выклікаць “перавернутае” жыццё, хваробы; цяжарнай жанчыне і нявесце, ізаляваліся ад Л. і нябожчыкі – г. зн. усе тыя асобы, што знаходзіліся ў стане пераходу, былі адкрытыя да кантактаў з іншасветам.
Небяспечным было не толькі сутыканне праз Л. з іншасветам, але і пагроза падваення між светам людзей і светам нячыстай сілы. Важкім параметрам семантыкі Л. выступае і ідэя канцэнтрацыі ў ім частак душы чалавека, што спарадзіла страх перад пабітым Л., прадпісанне глядзецца ў Л. у стане дыскамфорту, пры вяртанні перад дарогай, не памыўшыся пасля начнога сну (падчас якога душа адлятала адцела) ды інш.
У гэтым плане Л. выконвае функцыю праекцыі ці адлюстравання і тым самым стасуецца з сценем і рэхам. У агульных уяўленнях пра свет жывых і свет мёртвых менавіта Л. служыць у якасці мадэлі іх судачыненняў: той свет нярэдка асэнсоўваецца як “залюстроўе”, як перавернуты свет жывых, як гэты свет, дзе, прынамсі, правае і левае мяняюцца месцамі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3273
ЛЮСТЭРКА
Люстэрка як сімвал адлюстравання і падваення рэчаіснасці ў народнай культуры атрымала статус "мяжы" паміж зямным і "іншым" светам, светам духаў. Здольнасць адлюстроўваць навакольны свет надала гэтай рэчы шмат цікавых якасцяў.
Нашы продкі лічылі, што ў люстэрку можна ўбачыць мінулыя, цяперашнія і будучыя падзеі, надзялялі яго звышнатуральнай сілай. Тым самым падкрэслівалася асаблівая значнасць гэтай рэчы.
Разбітае, трэснутае люстэрка ў хаце (г.зн. парушэнне гэтай нябачнай "мяжы") заўсёды выклікала трывогу і лічылася прадказальнікам бяды. Калі ў хаце паміраў чалавек, неабходна было завесіць ці перавярнуць люстэрка да сцяны. У момант прыходу "смерці" ў хату мы не павінны ўбачыць гэту "мяжу" адкрытай.
Акрамя гэтага, лічылася, што смерць "падвоіцца ў люстэрку", г.зн. забярэ яшчэ кагосьці. У некаторых рэгіёнах, каб захаваць сваю сям'ю ад новай смерці, пасля пахавання да люстэрка першай падносілі кошку. Часам люстэрка завешвалі яшчэ да надыходу смерці — каб палегчыць адыход чалавека ў іншы свет.
Люстэркі ў хаце заставаліся завешанымі да моманту вынасу цела і пахавання, часам — да 9 ці 40 дзён пасля смерці, радзей — на працягу ўсяго памінальнага года.
Забаранялася глядзецца ў люстэрка ноччу, а таксама ў час навальніцы і ўдараў маланкі. Лічылася, што ў такія хвіліны можна ўбачыць сваю смерць, пасталець раней часу, страціць сваю прыгажосць і здароўе, бачыць дрэнныя "цяжкія" сны: "глядзецца на ноч у люстэрка — наклікаць на сябе смерць".
Тыя ж забароны на кантакт з люстэркам існавалі і ў момант нараджэння дзіцяці. Парадзісе, перад якой у гэты час быў "адчынены шлях у гэты свет", катэгарычна забаранялася глядзецца ў люстэрка.
На працягу першага года жыцця дзіцяці забаранялася кантактаваць з люстэркам. Лічылася, што дзіця ўбачыць там сваю сталасць, згубіць спакой і сон, доўгі час не будзе размаўляць, будзе заікай, спужаецца, яго жыццё "перавернецца" і яно перастане расці і развівацца.
Нягледзячы на ўсё вышэйпералічанае, здольнасць падвойвацца ўспрымалася ў народнай культуры як станоўчая якасць. Лічылася, што нячыстая сіла страчвае сваю магічную здольнасць шкодзіць чалавеку, калі адаб'ецца ў люстэрку.
Таму разам з іншымі абярэгамі (напрыклад, асвячонай вярбой, крапівой, чацвярговай соллю, забітай сарокай і інш.) невялікае люстэрка як абярэг ад нячыстай сілы клалі ў калыску дзіцяці, насілі ў кішэні, вешалі ў хляве. Часам пасля вянчання маладым падносілі люстэрка, у якое яны павінны паглядзець разам — "каб жыць у пары".
Менавіта люстэрка часцей за ўсё выкарыстоўвалі ў варожбах. Для гэтага неабходна было на Святкі з захадам сонца не ў хаце (напрыклад, у лазні) зірнуць у люстэрка, каб там убачыць суджанага.
Часам для таго ж бралі два люстэркі, такім чынам ствараючы калідор паміж тым і гэтым светам. У народзе лічылася: "Калі разаб'еш люстэрка, цябе чакае сем няшчасцяў". Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, народныя знахары раілі кінуць чацвярговую соль праз левае плячо, а люстэрка кінуць у раку.
Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/abradnyja_simvaly
ПАДВОЕНАЯ РЭЧАІСНАСЦЬ
Люстэрка як сімвал адлюстравання і падваення рэчаіснасці ў народнай культуры атрымала статус “мяжы” паміж зямным і “іншым” светам, светам духаў. Люстэрка як сімвал адлюстравання і падваення рэчаіснасці ў народнай культуры атрымала статус “мяжы” паміж зямным і “іншым” светам, светам духаў.
Нашы продкі лічылі, што ў люстэрку можна ўбачыць мінулыя, цяперашнія і будучыя падзеі, надзялялі яго звышнатуральнай сілай. Тым самым падкрэслівалася асаблівая значнасць гэтай рэчы, і цэлы шэраг рэгламентацый акрэсліваў правілы карыстання ёй.
* Разбітае, трэснутае люстэрка ў хаце (г.зн. парушэнне гэтай нябачнай “мяжы”) заўсёды выклікала трывогу і лічылася прадказальнікам бяды, хуткай смерці кагосьці са сваякоў.
* Калі ў хаце паміраў чалавек, неабходна было завесіць ці перавярнуць люстэрка да сцяны. Люстэркі ў хаце заставаліся завешанымі да моманту вынаса цела і пахавання, часам — да 9 ці 40 дзён пасля смерці, радзей — на працягу ўсяго памінальнага года.
Акрамя экраніравання люстэрак, значную ўвагу надавалі вадзе, якая была ў хаце, з-за той жа здольнасці адлюстроўваць выявы. Ваду неабходна было выліць ці закрыць.
* Забаранялася глядзецца ў люстэрка ноччу, а таксама ў час навальніцы і ўдараў маланкі. Лічылася, што ў такія хвіліны можна ўбачыць сваю смерць, пасталець раней часу, страціць сваю прыгажосць і здароўе, бачыць дрэнныя “цяжкія” сны.
* Тыя ж забароны на кантакт з люстэркам існавалі і ў момант нараджэння дзіцяці. Парадзісе, перад якой у гэты час быў “адчынены шлях у гэты свет”, катэгарычна забаранялася глядзецца ў люстэрка.
* На працягу першага года жыцця дзіцяці забаранялася кантактаваць з люстэркам. Лічылася, што дзіця ўбачыць там сваю сталасць, згубіць спакой і сон, доўгі час не будзе размаўляць, будзе заікай, спужаецца, яго жыццё “перавернецца” і ён перастане расці і развівацца.
* Нягледзячы на ўсё вышэйпералічанае, здольнасць падвойвацца ўспрымалася ў народнай культуры як станоўчая якасць. Лічылася, што нячыстая сіла страчвае сваю магічную здольнасць шкодзіць чалавеку, калі адаб’ецца ў люстэрку.
Таму разам з іншымі абярэгамі (напрыклад, асвечанай вярбой, крапівай, чацвярговай соллю, забітай сарокай і інш.) невялікае люстэрка як абярэг ад нячыстай сілы клалі ў калыску дзіцяці, насілі ў кішэні, вешалі ў хляве.
* Сучасная традыцыя вешаць люстэрка побач з уваходнымі дзвярыма тлумачыцца тым, што нашы продкі верылі ў тое, што нячыстая сіла не пажадае “адлюстравацца” (значыць, памерці, знікнуць) і не пойдзе ў хату.
* Рытуальным дзеяннем лічыўся позірк у люстэрка — “нейтралізаваць” адмоўныя наступствы, калі перад далёкім шляхам вам давялося вярнуцца дадому па нейкіх прычынах.
* У народзе лічылася: “Калі разаб’еш люстэрка, цябе чакае сем няшчасцяў”. Каб пазбегнуць непрыемнасцей, народныя знахары раілі кінуць чацвярговую соль праз левае плячо, а люстэрка кінуць у раку.
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22693
|