«БАБСКІ УЛАС»
У цэнтральных і заходніх раёнах Беларусі атрымаў распаўсюджаньне «Бабскі Улас», які адзначаўся толькі жанчынамі, што зьбіраліся разам і балявалі ўсю ноч (своеасаблівыя рэшткі жаноцкіх пола-ўзроставых хаўрусаў), мужчыны на сьвяткаваньне не дапускаліся, а калі і сустракаліся па дарозе, то павінны былі адкупіцца. Каб павялічыць надоі малака ў кароў, жанчыны пілі піва ў гэты час толькі з дайніц. (Беларуская міталогія).