ДЗЕДАВІЦА

ВЁСКА ПРОШЧЫЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 14
    Гасцей: 14
    Карыстальнікаў: 0

    ВЁСКА ПРОШЧЫЦЫ

    Наступны і апошні аб'ект — святая крыніца ў вёсцы Прошчыцы Слуцкага раёна. У вёсцы нават не ўсе ведаюць пра тую крыніцу. Настаўніца беларускай мовы Уласевіч Алена Уладзіміраўна ўзялася паказаць нам месцазнаходжанне крыніцы.

    Каля крыніцы з дзесятак курганоў даволі вялікага памеру. Настаўніца сказала, што была тут і ахоўная шыльда, але яе нядаўна скралі. Мясцовыя жыхары звязваюць курганы з вайной 1812 года, але называюць іх Горкі Шведскія. Што тычыцца назвы самой вёскі — Прошчыцы, то існуюць два супярэчлівых паданні.

    Па адным з іх, вакол вёскі на полі былі раскіданыя камяні, якія нагадвалі след Божай Маці. Другое паданне распавядае, што ў вёсцы Вясея жыў пан, у яго была дачка Прошча. Яна папрасіла, каб бацька пабудаваў ёй дом.

    Затым Прошча выйшла замуж і жыла тут. Адсюль і назва вёскі — Прошчыцы. Такім чынам, вясковыя святыні — каларытны пласт народнай культуры, які мала вывучаўся ў савецкія часы. Ён вымірае, але не паўсюль. Некаторымі «святымі мясцінамі» пачала апекавацца Царква.

    Аднавіўся хросны ход да іх па рэлігійных святах, прошчы наведвае і моладзь. Аналагічныя з'явы адбываюцца і ў іншых еўрапейскіх краінах, дзе цікавасць да архаічнай культурнай спадчыны апошнім часам узрасла. Гэтай тэме прысвячаюцца нават міжнародныя навуковыя сустрэчы.

    У Расіі аднавіліся часопісы «Живая старина» і «Этнографическое обозрение». Значыць, і нам, беларусам, неабходна даследаваць, фіксаваць і зберагаць нашы святыні, адзначаныя і апетыя ў народнай творчасці. I расказваць пра іх людзям.

    Крыніца: http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/29/'Ад_прадзедаў_спакон_вякоў_нам_засталася_спадчына...'.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz