ПЕРАД ТЫМ ЯК МАЛАДЫМ У ХАТУ ЎВАЙСЦІ
Перад тым як маладым у хату ўвайсці, пад парог кладуць незамкнуты замок; як толькі ўвайшлі - замок замыкаюць на ключ і выкідваюць. - Гэты звычай сімвалізуе, што праз сваё вольнае, "адкрытае" жыццё маладыя ўжо перасягнулі. Замкнёны замок тут жа выкідваюць - так, каб яго нельга было знайсці, - напрыклад, у студню. Лічыцца, што пасля гэтага муж і жонка будуць неразлучныя.
|