ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАГОРТВАННЕ ПРАДМЕТАЎ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 25
    Гасцей: 25
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАГОРТВАННЕ ПРАДМЕТАЎ

    Н.І.Талсты

    Перагортванне Прадметаў - магічнае дзеянне ў складзе пахавальнага і некаторых іншых абрадаў, закліканае прадухіліць "вяртанне" нябожчыка, яго "хадню" пасля смерці ці адагнаць нячыстую сілу. Гэта можа быць кручэнне па вертыкалі ці па гарызанталі, а таксама выварочванне навыварат (звычайна адзежы).

    Ужо падчас агоніі часта перагортвалі самога паміраючага так, што яго галава апынялася на месцы ног. Пры пахаванні ведзьмака яго выносілі з хаты не нагамі, а галавой наперад і у першай ракі перагортвалі цела ў труне ніц (Валагоцкі край). Перагортванне лаў, зэдлічкаў ці крэслаў, на якіх стаяла труна, вядома ў розных славянскіх традыцыях.

    У Расіі ў наўгародскіх вёсках і сёлах да нядаўняга часу, калі выносілі з хаты нябожчыка, хрысцілі дзверы і "валілі", перагортвалі зэдлічкі, на якіх стаяла труна. То ж рабілі на поўначы Польшчы: перагортвалі лавы, "каб на іх не сеў нябожчык". Чарнагорцы здымалі з завес уваходныя дзверы і перагортвалі іх, калі ў сям'і сканаў малады мужчына. У шматлікіх месцах было прынята перагортваць санкі ці калёсы, на якіх труну везлі на могілкі.

    На поўдні Польшчы калёсы перагортвалі і пакідалі так да наступнага дня, таму што інакш "на калёсах будзе цяжка ездзіць". У Валагоцкай губ. санкі пакідалі перакуленымі палоззямі угару і з абгорнутымі назад аглоблямі недалёка ад хаты да саракавога дня, верачы, што нябожчык, які імкнецца вярнуцца дахаты, убачыўшы перавернутыя аглоблі, вернецца ў сваю магілу.

    Сербы памерлых немаўлятаў адносілі на могілкі ў зыбцы, а пасля пахавання зыбку перагортвалі і пакідалі на магіле. У славянскім пахавальным абрадзе вядома таксама перагортванне посуду. Палескія сяляне пры набліжэнні скону дамачадца вылівалі ўсю, якая была ў хаце, ваду ў двор, а пасудзіны перагортвалі дагары нагамі.

    Перагортвалі і пакідалі на магіле таксама гаршкі ці міскі, у якіх за труной неслі гарачыя вуглі. На Рускай Поўначы (Аланецкі край) на могілках, па сведчанні Г.І. Кулікоўскага, "на кожнай магіле ляжыць лапата і стаіць дагары дном звычайны печкавы гаршок". У сербаў было прынята перад наступам смерці запальваць свячу і адначасова перагортваць усе люстэркі, карыты, вёдры і імі не карыстацца да канца пахаванняў.

    Перагортванне Прадметаў вядома таксама ў паўднёваславянскіх абрадах абароны ад граду - перагортвалі трыножнік, трапезны столік і інш. прадметы, разлічваючы гэтым павярнуць назад насунуўшуюся на сяло хмару. На Балканах у знак жалобы жанчыны часта насілі вывернутую навыварат верхнюю адзежу, а мужчыны - вывернутыя шапкі.

    Выварочванне адзежы ўжывалася таксама для адгону прыстаўшай у шляху жывёлы (сабакі, каня, авечкі): на яго махалі адзежай, а затым апраналі вывернутую адзежыну і працягвалі шлях. Сербы, калі ім трэба было куды-небудзь адправіцца ўначы, перагортвалі шапку, кафтан ці іншую адзежу, каб абараніць сябе ад нячыстай сілы.

    Дапамагаў гэты прыём і ў выпадку, калі чалавек не мог выбрацца з лесу, дзе яго "вадзіў лясун" (трэба было надзець абутак з правай нагі на левую і наадварот). Выкарыстоўваўся ён і пры лячэнні: беларусы хвораму дзіцяці апраналі вывернутую навыварат кашулю ці клалі яго ў зыбку "наадварот": ножкамі "ў галаву".

    Перагортванне нячыстага, заложнага нябожчыка ў магіле было распаўсюджаным прыёмам, які дазваляў пазбавіцца ад яго "хадні": целы ведзьмаў, ведзьмакоў, упіраў перагортвалі ў магілах са спіны тварам уніз і забівалі ў магілу асінавы кол ці (у паўднёвых славян) кол з глогу.

    Перагортванне, такім чынам, суадносілася з уяўленнем пра тагасветны ("перавернуты") і дэманічны свет, таму сувязь з гэтым светам ацэньвалася негатыўна. Напрыклад, забаранялася трымаць буханку хлеба скарынкай уніз (гэта прадвесціла смерць каго-небудзь з дамачадцаў), перагортваць пасля ежы міску ці класці лыжку тыльным бокам дагары, калі гэта не памінальная трапеза, калі падобныя дзеянні прадпісваліся рытуалам.

    Лит.: Толстой Н.И. Переворачивание предметов в славянском погребальном обряде // Исследования в области балто-славянской духовной культуры. Погребальный обряд. М., 1990.

    Н.І.Талсты




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz